it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 30

ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ РАЗДАЧА ПАДПІСАНЫХ КНІГ АДБУДЗЕЦЦА Ў СУБОТУ, 1 ЛІСТАПАДА, КАЛЯ ПОМНІКА ЯКУБУ КОЛАСУ. УСЕ, ХТО ПАКІДАЎ ЗАМОВЫ НА КНІЖКІ, -- САЧЫЦЕ ЗА МЭЙЛАМ. ВАМ БУДЗЕ ПАВЕДАМЛЕНЫ ПЕРСАНАЛЬНЫ ЧАС СУСТРЭЧЫ


я наведаў у лякарні шаноўнага дзядзьку Рыгора. перадаў яму ўсе вашыя словы падтрымкі й пажаданьні здароўя. за 2,5 гадзіны Рыгор Барадулін падпісаў 130 кніг. я прапаноўваў адкласьці частку на заўтра, але дзядзька Рыгор сказаў, што ён настолькі ўсім удзячны, што падпіша ўсё за раз.

дома з дапамогаю Мікалая Тамашэвіча (дзякуй яму!) усе кнігі былі ахайна раскладзеныя па парадку, пранумараваныя ў адпаведнасьці са сьпісам. гэта каб у суботу прасьцей было знайсьці на месцы, дзе чыя.



сёньня ж дырэктар выдавецтва "Кнігазбор" Генадзь Вінярскі перадаў мне два пакункі кніг Фадзея Булгарына

на просьбу спадара Вінярскага гэтыя кніжкі пойдуць на падарункі самым шчодрым ахвярадаўцам.

сябры! акцыя працягваецца! наступны раз я пайду падпісваць кнігі да дзядзькі Рыгора па абедзе ў пятніцу. таму той, хто дашле замову да 14.00 у пятніцу, ужо ў суботу ля помніка Коласу ў 19.00 атрымае падпісаны асобнічак.
нагадваю, што ў наяўнасьці ёсьць дзьве кніжкі:
-- "Дажыць да зялёнай травы"
-- "Выбранае" з сэрыі "Беларускі кнігазбор".
памер ахвяраваньня залежыць ад вас!
падрабязьней пра іх -- у папярэдніх запісах.
замаўляйце, як і раней, на мэйл labadzenka@gmail.com
у лісьце пазначайце: колькасьць асобнікаў, каму падпісваць, памер ахвяраваньня, кантактны тэлефон.

дзякуй усім за водгук!

Тэгі: