it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 23

я меў адную ноч у аэрапорце "арлянда", што за 40 км ад стакгольма. у восем вечара мой самалёт прыляцеў з кальмара, а ў восем раніцы я мусіў адправіцца ў рыгу. большасьць калегаў адправіліся спаць у нумары, а я, вольга кляшчук і сяргей балай рванулі ў стакгольм. ад паловы на першую ночы да 4 раніцы я пасьпеў зрабіць 250 здымкаў. добра, што захапіў з сабой штатыў...

такое відовішча адкрываецца на ўзьбярэжжы ля мастацкага музэю

а такое -- ў адной са стакгольмскіх вулачак )))

зум-зум

адзін са шматлікіх мастоў

парлямант

калі я здымаў гэтую вулачку, падыйшлі двое ўшчэнт абкумараных хлапцоў. пытаюцца: што ты тут робіш? вось, кажу, маю транзыт у стакгольме і толькі адную ноч, каб пабачыць стары горад. хлапец ляпае мяне па плячы й кажа: хадзем пакурым з намі, інакш табе ня ўдасца пабачыць стары горад!..

каралеўскі палац. пытаемся ў вартаўніка са штыком, ці можна тут фоткаць. адказвае, што на здароўе. нахабнічаем і пытаемся, ці можна сфоткацца зь ім. адказвае, што так. і толькі падыходзім да яго, як той пачынае вішчэць: "не заходзьце за гэтую чорную лінію! гэта -- для маёй бясьпекі!" аказваецца. на зямлі намаляванае вялізнае чорнае кола, дзе можа быць толькі ён. во як.

працяг каралеўскага палацу

такі ракурс мне спадабаўся асабліва

музэй

опэра, дзе ўручаюць нобэлеўскую прэмію

і зноўку -- карабель. калі хто хоча, магу даслаць першы карабель (гарызантальны) на шпалеры для рабочага стала ў поўным памеры. пакідайце мэйлы ў камэнтах

Тэгі: ,