|
Ліс 03
|

Хата ў Рагачове, дзе падоўгу жыў у дзядзькі Ўладзімер Караткевіч, дзе напісаў “Ладзьдзю Роспачы”, “Сівую легенду”, “Віно дажджоў” і часткова “Каласы пад сярпом сваім”
Як паведамілі рагачоўскія сябры, мая публікацыя ў “Звяздзе” выклікала небывалы рэзананс сярод мясцовай вэртыкалі.
Старшыня райвыканкаму сабраў экстранную нараду, на якой чытаў артыкул уголас, ляпаў кулаком па стале і патрабаваў ад падначаленых “неадкладна ўстраніць усе апісаныя тут факты” і “пракраціць пазорыць яго на ўсю краіну”!.. Высьветлілася, што пра сувязь Караткевіча з Рагачовам мясцовая ўлада даведалася менавіта з майго артыкула. У выніку галава раёна даў даручэнні прывесці ў парадак вуліцу і дом, дзе падоўгу жыў Караткевіч, павесіць на доме адпаведную мэмарыяльную дошку. Таксама запатрабаваў прывесці ў парадак капліцы на могілках, дзе зараз — грамадзкая прыбіральня.
Тым часам, сябры, нашая з вамі справа — паставіць помнік на магіле бабулі Уладзіміра Караткевіча. Літаральна днямі я дакладна буду ведаць, колькі трэба грошай — тады можаце пачынаць здаваць.
На ўладу спадзявайся, а сам рабі!..
Тэгі: журналістыка, Караткевіч












Апошнія каментары