it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 13

вельмі часта, вандруючы па краіне з фоцікам, я чую просьбу “сфатаграфіраваць і мяне ў газэту”. і ніколі не адмаўляю. людзі — гэта цаглінкі, зь якіх складаецца кожная эпоха. іх выраз твару, іх адзеньне, іх дэвайсы, іх вусы і прычасоны.

і гэты зваршчык Вася зь вёскі Замосьце на Случчыне — таксама такая вось маленькая цаглінка, маленькі сусьвет…


пасьля партрэтнай здымкі Вася захацеў сфатаграфавацца “у рабоце”. дзеля гэтага ён лёг пад трактарны прычэп і зрабіў выгляд, што засяроджана працуе. прафэсыяналізму мусіла дадаць цыгарка ў зубах , а спрытнасьці — задраная нага.

я люблю вас — Васі, Колі, Пеці, Сірожы і Андрушы. бо вы — таксама Беларусь.

а магчыма, гэта я — таксама Беларусь.

Тэгі:


3 Responses to “зваршчык Вася”

  1. 1. КазалупЪ Says:

    ГлебЪ ПаўлавічЪ!
    Маладца!
    Мяне торкнула…. САПРАЎДЫ!
    Калі Вы кажаце: “я люблю вас — Васі, Колі, Пеці, Сірожы і Андрушы.”
    Я Вам веру!

  2. 2. рэдукаваная Says:

    !!!!!!!!!!ВЫДАТНА!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
    !!!!!!!НЯМА САЛОЎ!!!!!!!!!

  3. 3. adelka Says:

    выдатны здымак!

Leave a Reply