it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 03

тэлефонная размова з кансультантам Упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

— Марыя Рэнуальдаўна, дзень добры, вас турбуе “Звязда”!

— А адкуль у “Звязды”, цікава, мой мабільны тэлефон?!

— Ну, вас ужо дзве гадзіны няма на працоўным месцы, давялося даведацца…

— Гэта вы так думаеце, што мяне няма. А ў мяне праца заключаецца не толькі ў тым, каб сядзець на працоўным месцы. У цяперашні час я знаходжуся на “гарачай лініі”. Слухаю вас.

— Хачу ўзяць у вас афіцыйны каментар да артыкула, які ідзе ў газету…

— З карэспандэнтамі, якіх я не ведаю, па тэлефоне не размаўляю. Яны прыходзяць да мяне ў кабінет, паказваюць пасведчанне, я пераконваюся, што такі карэспандэнт працуе ў “Звяздзе” – і адказваю на пытанні, якія ў маёй кампетэнцыі.

— А такая форма, як кароткі каментар па тэлефоне, у вас не практыкуецца?

— А адкуль я ведаю, што вы – карэспандэнт газеты “Звязда”?

— А адкуль я ведаю, што вы – чыноўнік міністэрства адукацыі?

— Не, прабачце, клаі вы ведаеце, што я чыноўнік – значыць вам нехта даў мой нумар. Я ж да вас не тэлефаную ў газету “Звязда” і не кажу, што я такая і такая, супрацоўнік міністэрства адукацыі.

— Марыя Рэнуальдаўна, я ўсё ж задам пытанне па вашай кампетэнцыі. Чаму ў педуніверсітэт такія нізкія прахадныя балы – 150-160 з 400? Каго мы бярэм у будучыя настаўнікі?

— А ў нас што, у правілах прыёма ёсць нейкія абмежаванні па прахадных балах? Калі будуць такія абмежаванні ўведезныя – тады мы можам з вамі пра нешта размаўляць.

— А вы лічыце, што правільна ў будучыя настаўнікі браць людзей з такімі нізкімі ведамі?

— А хто вам сказаў, што ў іх нізкія веды?

— Бо яны атрымліваюць за тэсты 15, 20, 30 балаў…

— Ну, яны ж ацэньваюцца ў параўнанні з усімі, хто здае тэсты. І 15 балаў па матэматыцы на цэнтралізаваным тэставанні – ніяк нельга параўноўваць з адзнакай, атрыманай у школе.

— Але паглядзіце вынікі тэставання: па фізіцы 73% вынікаў – ніжэйшыя за 20 балаў, па матэматыцы – 62,5%! Вы не лічыце гэта катастрофай па згаданых прадметах?

— Не, ну дык я за школу не адказваю. Гэтае пытанне задавайце ўпраўленню агульнай і сярэдняй адукацыі.

— Але ж гэта – людзі, якія пастапуюць ва ўніверсітэты, з такімі крайне нізкімі баламі!

— Дык што нам, зачыніць усе ўнівесітэты?! Ці што вы прапануеце? Так, прыходзьце да мяне ў кабінет са сваім пасведчаннем – тады з вамі будзем гутарыць!

Тэгі:


6 Responses to “званок у міністэрства адукацыі”

  1. 1. Анатоль П. Says:

    Я нешта сапраўды стаў хвалявацца за будучыню сваiх дзяцей. Сам больш-менш адвучыўся – i большасць сваiх настаўнiкаў магу толькi пахвалiць, але што далей будзе? праз 6-7-10 год? Хоць ты сам станавiся настаўнiкам ды прыватную клясу адчыняй 🙁

  2. 2. tamaszevicz Says:

    Камедыянты яны, гэтыя чыноўнікі, збольшасьці! Ніколі не разумеў, чаму яны так баяцца размаўляць па тэлефоне? Ды яшчэ, часам, патрабуюць, каб ты прадставіў ім матэрыял на прачытку… Пра якую якасьць і хуткасьць рэпартажаў можна тады казаць, калі яны 10 разоў могуць зьмяніць тое, што адказалі бы звычайнаму чалавеку?..

  3. 3. kolt Says:

    Женщина правильно делает. Если бы мне предложили по телефону отвечать на вопросы, я бы, как минимум, обиделся. Что, у корреспондента (гипотетического) цейтнот дикий? Или информация “срочно в эфир”? А с иностранным послом он тоже по телефону говорить будет? Ему нужно получить ответы на вопросы, пусть приходит и ему на всё ответят. Кроме того, в личной беседе открывается простор для чтения полунамёков и мимики, и сложнее уйти от ответа или вообще закончить неудобное интервью, а по телефону пошуршал обёрткой конфеты перед микрофоном, “алло! тут помехи! я вас не слышу!” да и отрубился.

  4. 4. Apalonik Says:

    Ну што ты над добрай цёцяй так зьдзекуешся? 🙂 Як яна на сваіх дрыжачых нагах цяпер да сваёй сям’і пойдзе, карміць яе будзе?
    Я вось яшчэ што думаю. маліся, каб твой дзіцёнак (будучы) пайшоў у школу калі яна сыдзе на пэнсію, ох адыграецца яна на ім. Ці давай яму прозьвішча жонкі (будучай), каб выратаваць 🙂

  5. 5. Ида Грезь Says:

    меня бесит такое нежелание предоставлять информацию по телефону!!! это означает только одно: наличие у чиновников нескольких правд, которые они хотят контролировано доносить до нужных адресатов. учителям – одно говорят, родителям – другое, журналистам – третье, начальству – вообще не пойми что. а тут их схему пытаются поломать.
    что касается реплик kolt, то
    а) да, цейтнот, потому что не работает корреспондент над одним материалом в неделю, чтобы всюду ездить и ждать под дверьми окончания чиновничьих летучек и совещаний.
    б) полунамеки и мимику в газете особо не передашь. да и по голосу всю “мимику” чувствуешь преотлично.
    молодец, Глеб. чем больше таких зарисовок, тем яснее, что за колхоз у нас в вертикали

  6. 6. Lighti Says:

    Зачотная размова! Адразу адчуваецца ўпэўненасць чыноўнікаў у сваёй уладзе. Пытанне дарэчнае, некаторыя сённяшнія студэнты педа няздольныя выказаць самастойную думку альбо выразна выступаць перад аўдыторыяй.

Leave a Reply