it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 12


вось урывак з майго ліста да Наталлі Кот ад 1 сакавіка гэтага году:

…Мінулае кіраўніцтва фабрыкі ставілася да беларускай мовы вельмі прыязна. Я хачу, Наталля Канстанцінаўна, каб Вы пакінулі гэтую пасаду як мага хутчэй, пакуль усё беларускае не вынішчана Вашымі рукамі дарэшты.

цалкам ліст чытаць ТУТ

чаму я зычыў гэтай даме такога?

у 2006 годзе я на дабрачыннай аснове пераклаў для “Камунаркі” назвы ўсіх цукерак і шакаладу на беларускую мову, дапамагаў у гэтым шаноўны Юрась Бушлякоў.

колькі год на вокладках пісалася на дзвюх ці трох мовах, у тым ліку і па-беларуску: Чырвоны каптурок, Свавольнік Алёшка, Конік, Цялятка Борка, Гарэза і г.д.

але потым на “Камунарку” прыслалі Наталлю Кот — здаецца, з Гомелю. гэная баба адразу загадала: прэч беларускую мову з цукерак!

на мае звароты яна прысылала гнусныя адпіскі з феерычным аўтографам. вось я і пазычыў ёй, каб яе як мага хутчэй звольнілі.

ня ведаю, чым стануцца гэтыя ператрахіваньні для “Камунаркі” — ці стануць цукеркі саладзейшыя. ня ведаю, як паставіцца новы дырэктар Данчанка да беларушчыны. напішу яму зварот у найбліжэйшы час.

але тое, што адтуль выгналі антыбеларускую паскудзіну — бясспрэчна, цудоўная навіна!

каму б мне яшчэ такі ліст напісаць?.. )

Тэгі: ,


3 Responses to “звальненьне дырэктара “Камунаркі” я прадказаў 7 месяцаў таму!”

  1. 1. chill Says:

    “каму б мне яшчэ такі ліст напісаць?” – я адзін пра яго падумаў?

  2. 2. stazhar Says:

    Кот напэўна раней працавала на фабрыцы “Спартак”, там да беларускай мовы такое ж грэблівае стаўленне…

  3. 3. Алесь Says:

    О! Я ведаю! Напішыце такі ліст кіраўніцтву “Белаграпрамбанк”, я да іх звярнуўся з запытам на беларускі інтэрфейс інтэрнэт банкінгу, і вось які адказ я атрымаў:

    Здравствуйте!

    По Вашему вопросу
    сообщаем, что в настоящее время интерфейс системы «Интернет-банкинг»
    ОАО «Белагропромбанк»
    (далее – Банк) организован только на
    русском языке. Введение интерфейса на белорусском языке ближайшее время Банком
    не планируется.

    Надеемся на
    дальнейшее сотрудничество!

    С уважением, Контакт-центр

    телефон
    – 136*

    http://www.belapb.by

Leave a Reply