it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 01


гэты будынак зруйнуюць, магчыма, заўтра
актуальныя фоткі ТУТ
людзі, на чыіх руках застанецца кроў Першай менскай электрастанцыі:

Мікалай ЛАДУЦЬКА, “мэр” Менска, паставіў подпіс пад зьнішчэньне

Віктар НІКІЦІН, галоўны архітэктар Менска, паставіў подпіс пад зьнішчэньне

Віктар КУРАШ, старшыня Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай здрады, якая дала дазвол на руйнаваньне

Ігар ЧАРНЯЎСКІ, начальнік Упраўленьня па ахове спадчыны Мінкульта, без дазволу якога станцыю не зруйнавалі б

прыстойны чалавек пасьля такіх рэчаў (і нядаўняга руйнаваньня дома на Свабоды, 15) пайшоў бы ў адстаўку, а гэтыя строяць зь сябе вялікіх абаронцаў архітэктуры і апраўдваюцца: “пайду я — прыйдзе горшы”. а чым вы добрыя? што вы абаранілі? каго вы пакаралі?

колькасьць зьнішчаных помнікаў толькі ў Менску ідзе на дзясяткі, па краіне — на сотні. колькасьць выключаных са Сьпіса каштоўнасьцяў — таксама.

вашым дзецям, герастраты, будзе сорамна, калі ім пакажуць фоткі і нагадаюць, што гэта іх бацькі вынішчылі Менск, бо дужа любілі атрымліваць на кішэню.

усё будзе ў стылі аграрэнесанса эпохі глыбокай стабільнасьці — яе “адбудуюць у такім жа выглядзе” на іншым месцы.

а на месцы электрастанцыі будзе прыкладна во такая красата:

напэўна, для калхозьнікаў, якія яе зацьвяржаюць, гэта ўвогуле вяршыня мараў — у іх у вёсцы такога не было!!!

другі будынак станцыі, які ўжо практычна зруйнаваны

так ён выглядаў у 1930-я гады

Тэгі:


12 Responses to “зьнесьлі першую менскую электрастанцыю”

  1. 1. Непамяркоўны Says:

    Што гэтым ірадам даліся гэтыя гателі? Замест электрастанцыі -гатэль, замест кляштара бернардынцаў 17 стагоддзя таксама гатэль. Нейкія зьнішчальнікі нашай спадчыны – па-іншаму гэтых чынуш нельга назваць. Ганьба!

  2. 2. Margarita Says:

    Руйнуюць спадчыну каб пабудаваць гатэлi каб завабiць турыстаў якiя будуць шукаць спадчыну…

  3. 3. ina Says:

    У нас насамрэч усё вырашаюць калгаснікі, у якіх шмат чаго ў вёсках не было… То пхалі ўсюды будынак бібліятэкі, цяпер – лядовай арэны…. Як быццам нацыянальныя сымбалі… Каго яны хочуць імі здзівіць ці каго прывабіць? Брыдота, адным словам. І сорам, на ўвесь сьвет…

  4. 4. Юрась Says:

    Ды антыбеларуская ў нас улада. Каб любілі сваю Радзіму Беларусь – так бы не рабілі…

  5. 5. ВасилийТваражокСвабода(Маэстро) Says:

    Да, нябачыць гэтай старонкі настаўнік які выкладаў гіторыю утварэньня цеплавых сетак Мінска… у амерыку уцякла:)

  6. 6. Зміцер Says:

    брыдка жыць з такімі ў адной краіне(( верхаводзяць у краіне адно шэльмы.

  7. 7. Юрась Says:

    Антыбеларускія кіраўнічкі. Любілі б Беларусь – так бы не рабілі..

  8. 8. Мiкалай С. Says:

    На Захадзе з такiх будынкаў робяць элiтнае жыллё – лофт. I тут маглi выставiць на продаж.

  9. 9. Siarhiej Says:

    Вось сра..і, як гатэль “Беларусь”, гэтую жалезабетонную пачвару, дык абаранілі. А адно з нешматлікіх застаўшыхся напамінаў аб дзейнасці Карла Чапскага, дык зносяць((((

  10. 10. Вольга Н. Says:

    Пасада зацьмяе вочы так, што чалавек больш не разумее відавочнага — таго, што разумее большасць людзей. Ён з чалавека ператвараецца ў нейкую алагічную істоту, у нейкую … малпу, якая руйнуе ўсё на сваім шляху. Няўжо сапраўды, як кажуць, мараль валадароў — гэта яе адсутнасць?

  11. 11. zmicier Says:

    Ну што ж. Час и Павала Латушку дадаць у спіс.

  12. 12. chill Says:

    сукі

Leave a Reply