it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 16

усё ходзіць па колу, усё ў сьвеце вяртаецца да гармоніі. сёньня ты лепіш сэнсацыю, заўтра сам церпіш ад іншай гэткай жа.
тыдзень таму мы з шаноўным Уладзімерам Някляевым адзначалі разам наш супольны ДН. Някляеў адзначаў сваё 65-годзьдзе, я, прымазаўшыся, дату на 40 гадоў меншую. гасьцёў хоць і было даволі шмат, але ўсе — свае людзі. членаў брсм і белай русі заўважана не было.
у гэтым вузкім коле я ўключыў паслухаць адную песьню Аляксандра Рыбака, якую давялося нядаўна перакладаць. паколькі з усімі было дамоўлена, што акалічнасьці сьвяткаваньня мусяць застацца ў гэтым колe людзей, я падумаў, што нічога страшнага.
ўжо праз два дні высьветлілася, што адная журналістка з газэты камсамольская п-да тэлефануе ў Нарвэгію маме Рыбака і дапякае пытаньнямі.
вось дык дурнем я сябе адчуў!.. паставіў сябрам паслухаць!..

лягічны ланцужок апынуўся просты. на ДН прысутнічаў адзін вельмі паважаны мною журналіст, рэдактар аднаго з найцікавейшых, як на мяне, беларускіх сайтаў. дома ён распавёў акалічнасьць ДН сваёй жонцы, якая і працуе ў згаданай газэце (пры гэтым памылкова назваў, што гучала “Казка”). тая, відаць, паблытала сябе-жонку з сабою-журналісткай і давай ляпіць сэнсацыю. вынік брыдка было бачыць: “рыбак спел на ДН Некляева по-белорусскі” (цытую па памяці). сэнсацыя дык сэнсацыя… трэба было яшчэ напісаць, што і станцаваў.

высновы мае такія.
1. дурань я, нефіг было сьвяціць песьню раней часу (прэм’ера будзе ўвосені)
2. дарослым дзядзькам трэба фільтравана распавядаць жонкам акалічнасьці ўсякіх ДН. ці, можа, і мне напісаць, хто што казаў і хто з кім пад кустом цалаваўся?..
3. калі сам пішаш жоўтыя артыкулы, думаеш, крута — сэнсацыю зьляпіў. збоку гэта выглядае зусім іначай.

хто тут больш вінаваты, што думаеце?

Тэгі:


5 Responses to “журналісцкія сэнсацыі”

  1. 1. Анатоль Says:

    Shit happens.
    Бывае.

  2. 2. ptitsina Says:

    Глеб, пры ўсёй павазе да цябе, выглядае як двайныя стандарты. Ты сам журналіст, таксама працаваў у “КП”, ведаеш законы жанру свецкай хронікі. І ў гэтым матэрыяле “Камсамолкі” я не пабачыла абразы Някляева і ягоных гасцей.Усё выглядае вельмі прыстойна. Таму варта даць спасылку на артыкул чытачам твайго блогу – http://kp.by/daily/25717/2710742/.

  3. 3. labadzenka Says:

    працаваў. і сам тады паступаў часам як мудак, калі журналісцкае пераважала над чалавечым. за некаторыя такія выпадкі і цяпер сорамна.
    у дадзеным выпадку мяне найбольш хвалюе, што я падставіў аднаго чалавека — бо гэтая песьня ня мусілы ісьці на шырокае кола людзей. калі б яна ня выйшла за межы ДН — усё было б ОК.

    мяне разьюшыў загаловак, бо няёмка выйшла перад Рыбаком — безь яго яго ажанілі.

    на той вечарыне было шмат журналістаў, але запрошаныя яны туды былі не для свецкай хронікі, а як госьці, як звычайныя сябры-таварышы-людзі. я такія рэчы вельмі разьмяжоўваю. я таксама фоткаў, але гэтыя фоткі — толькі для майго прыватнага архіва.

    паўтару, найбольш я вінавачу сябе — гл. п. 1 высноваў

  4. 4. ptitsina Says:

    На гэтую гісторыю можна паглядзець з іншага боку. Гэта быў дзень народзінаў публічнай асобы. Як я разумею, ладзілася свята ў публічным месцы. Таму абсалютна нармальна, калі журналіст пра гэта піша.
    А песні Рыбака зрабілі піяр да яе прэм’еры. Хоць, як я разумею, ён вам не быў патрэбны. І сама песня – яна ж не прагучала на сайце “КП”. Пра яе толькі напісалі.

  5. 5. 7vedma7 Says:

    У тебя совсем как у Драгунского вышло – публичное мероприятие, море журналистов, а ты, как Дениска, – по секрету всему свету. Думаю, это урок, в следующий раз будешь мудрее.
    Насчет мужчин и женщин… жена (особенно в постели) может выведать у мужа и не такие секреты, как песни Рыбака, но и то, где базируются партизанские отряды.)))))
    Пост получился прозрачным – легко вычислить злополучного дядьку) Вероятно, лучше было бы после статьи просто поговорить с ним, озвучив свое отношение к появлению инфы в КП.
    Иногда бывает очень тонкой грань, которая отделяет журналистское от этического. В последнее время почему-то всё чаще случаются такие моменты, когда грани стираются.)Но всегда нужно рассматривать каждый конкретный случай. Я думаю, в данном – ничего очень страшного не произошло, тем более, как бывший журналист КП, ты способен всё понять. Мне понравилось начало поста – писал сам и не задумывался, а круг замкнулся, чтобы была возможность подумать)

Leave a Reply