it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 09

для большай эфектыўнасьці прапаную ладзіць своеасаблівыя флэшмобы — выбіраць па чарзе адно прадпрыемства і разам адначасова пісаць туды лісты “за мову”. будуць прапаноўвацца як гатовыя формы, гэтак будзе вітацца і імправізацыя ))) адказы таксама прашу дасылаць, буду выстаўляць на ўсеагульны агляд.

калі некаму будзе лянотна хадзіць па канверт на пошту — можна даслаць набраны ліст мне мэйлам + свой зваротны адрас, а я ўжо запакую, наклею марку і ўкіну ў скрынку.

ясна, я ня думаю наіўна, што мы забамбім — і вось так усе прадпрыемствы кінуцца пісаць па-беларуску. але, кропля камень точыць — калі нічога не рабіць, нічога і ня будзе. па-другое, як напісалі з аднаго з прадпрыемстваў, “ніхто да вас не зьвяртаўся”. а раптам недзе знойдуцца нармалёвыя людзі?

для такой мабілізацыі прашу дасылаць мне ліст кшталту “запішыце і мяне” на адрас labadzenka@gmail.com

як толькі будзе зьяўляцца чарговае прадпрыемства — буду рабіць рассылку. без нагоды абяцаю ня спаміць ))

ps хворых на галаву просьба не турбаваць.

а вось, дарэчы, яшчэ адзін адказ з “Камунаркі” пад капірку, дасланы чытачом Р.

Тэгі:


8 Responses to “запрашаю да яднаньня ахвочых ліставаць на прадпрыемствы наконт мовы!”

  1. 1. Andrus Says:

    Сталіца. Цывілізацыя..:)

  2. 2. Andrus Says:

    Ідэя цудоўная, Глеб! Сапраўды, кропля камень точыць.. Не сілай, а частым падзеннем..

  3. 3. Kolt Says:

    Скажу вам по секрету, что любому предприятию дешевле написать тысячу отписок на фирменном бланке, чем по чьей-то прихоти перестраивать линию.
    В бизнес плане нет такого порядка “…на сваю мову што – напляваць можна?”.
    Надо будет написать подобную писулю в адрес БНФ, только по поводу русского языка – вот смеху-то будет…

  4. 4. Мiкалай С Says:

    Калi дасылаць шмат аднолькавых лiстоў, да iх будуць ставiцца, як да спаму.
    Адказ будзе прадказальны – адпiска

  5. 5. Kolt Says:

    О! Это я и пытался втолковать!

  6. 6. Apalonik Says:

    подпіс у генеральнага сьмешны

  7. 7. Stazhar Says:

    Iдэя добрая, я за. У якасці пробы прапаную патрывожыць “Лидское пиво”, раней пісаў туды ліст на электронную пошту і атрымаў адказ пра афіцыйнае двухмоўе і тэхнічную і эканамічную цяжкасць у даданні беларускай мовы.

  8. 8. Ананім Says:

    дадаў вас у сьпіс. складайце шаблон звароту — выкладу сюды + разашлю па сьпісе

Leave a Reply