it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 07

УВАГА! АСВЯЧЭНЬНЕ КАПЛІЦЫ ПЕРАНОСІЦЦА НА НЯВЫЗНАЧАНЫ ТЭРМІН. ВЫГЛЯДАЕ, ШТО ЯГО САРВАЎ ЛЁВА З МАГІЛЁВА

перадрук з catholic.by

10 снежня 2011 г. а 11-й гадзіне ў нясвіжскім палацы Радзівілаў адбудзецца благаслаўленне капліцы і афіцыйная перадача каменных табліц, якія знаходзіліся тут да сярэдзіны ХХ ст. Пасля Другой сусветнай вайны, дзякуючы мясцовым парафіянам і кс. Гжэгажу Каласоўскаму, табліцы захоўваліся ў нясвіжскім фарным касцёле.

Благаслаўленне капліцы, якая існавала ў палацы з XVIII ст., здзейсніць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Шчыра запрашаем усіх жадаючых.

ЧАКАЕЦЦА ЎДЗЕЛ РАДЗІВІЛАЎ


АДТУЛЬ ЖА

Нясвіжане ўзгадаюць кс. Гжэгажа Каласоўскага ў 20-ю гадавіну яго смерці
Анонсы
07.12.2011 11:44

У суботу 10 снежня ў нясвіжскім касцёле Божага Цела адбудзецца святая Імша ў гонар кс. Гжэгажа Каласоўскага. 4 снежня 2011 года споўнілася 20 гадоў са дня смерці гэтага ганаровага жыхара Нясвіжа.

Літургію, якая распачнецца а 12-й гадзіне, узначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Напрыканцы Імшы будзе асвячоны крыж, які ўсталююць на купале касцёла. У плане візіту іерарха — дзяленне аплаткай з парафіянамі.

На мерапрыемствы сардэчна запрашаюцца ўсе жадаючыя, асабліва тыя, хто ведаў кс. Гжэгажа Каласоўскага, у тым ліку святары і сёстры законныя.

Тэгі:


7 Responses to “Запрашаем на асвячэнне капліцы ў палацы Радзівілаў у Нясвіжы”

  1. 1. Дэн Says:

    УВАГА!!! Асвячэнне капліцы ў палацы Радзівілаў у Нясвіжы 10 снежня НЕ АДБУДЗЕЦЦА і адкладзена на невызначаны тэрмін. Афіцыйнае тлумачэнне: “па тэхнічных прычынах”…
    Мяне, чамусьці, гэта не здзіўляе… 🙁

  2. 2. Vlad Says:

    Перанеслі асвячэнне… см. catholic.by

  3. 3. kolt Says:

    Срыв произошёл по вине одного не в меру крикливого дегенерата, который начал мешать политику с Радзивиллами.

  4. 4. labadzenka Says:

    вы пра чалавека, які называе сябе графам? я чуў такую версію. а адкуль інфа?

  5. 5. kolt Says:

    Боюсь, мы о разных людях. Хотя этот может себя и графом, и царём, и всея деятелем называть.

  6. 6. labadzenka Says:

    раскрыйце карты, што ж загадкамі гаворыце

  7. 7. turist Says:

    Чего же можно было ожидать от Климова?

Leave a Reply