it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 30

bur-vokl

Апошні раз я бачыў Генадзя Мікалаевіча ў аўторак, два дні таму.

Разам зь Сяргеям Шапранам і Уладзімерам Някляевым занесьлі яму кнігу апошніх вершаў.

Гэта была апошняя воля Генадзя Бураўкіна — каб гэтыя вершы выйшлі кніжкаю. Сяргей Шапран зьдзейсьніў учынак — усяго за некалькі дзён набраў іх і уклаў зборнік. Уладзімер Някляеў адрэдагаваў. Дзякуй мецэнату Паўлу Бераговічу, які ахвяраваў на гэтае выданьне. І дырэктару выдавецтва “Кнігазбор” Генадзю Вінярскаму, які ўсяго за пару гадзін уручную раздрукаваў і склеіў адзін асобнік — каб пасьпець паказаць Бураўкіну.

Пасьпелі.

Калі Генадзь Мікалаевіч пабачыў кнігу — ён расчуліся і пацалаваў яе. Сіл гартаць ужо не было…

Наклад кніжкі ўжо друкуецца. Магчыма, ён будзе гатовы да канца наступнага тыдня.

Хто хоча мець — замаўляйце на labadzenka@gmail.com.

Паведамце:

1. Імя, Імя па бацьку, Прозвішча

2. Ваш e-mail

3. Ваш тэлефон

4. Адрас паштовай дастаўкі з індэксам

5. Колькасць асобнікаў

Кніга будзе каштаваць невялікіх грошай.

Тэгі:


5 Responses to “Замовіць кнігу апошніх вершаў Генадзя Бураўкіна можна тут”

  1. 1. Аляксей Галіноўскі Says:

    Глеб, скажыце, калі ласка, ці трэба пазначаць адрас? Я маю на ўвазе: ці не будзе магчымасці атрымаць асабіста ў Мінску?

  2. 2. labadzenka Says:

    Аляксею, адрас пакуль пішыце, не гатовы сказаць, ці будзе раздача — залежыць ад многіх чыньнікаў

  3. 3. Аляксей Галіноўскі Says:

    Паважаны Глеб, тады да Вас яшчэ адно пытанне. Ці з’явіцца кніга ў мінскіх кнігарнях? Загадзя дзякй за адказ)))

  4. 4. labadzenka Says:

    так, прынамсі ў Акадэмкнізе, Кніжным салоне і Логвінаве

  5. 5. Святлана Нілла Says:

    А ў Варшаву б як? Эх…

Leave a Reply