it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 12

У выходныя меў цудоўную вандроўку ва Ўкраіну. І, не паверыце, папаў на 200 грыўняў. Чэсна. Вось купюра…

200

…а гэта я пабачыў на свае вочы!..

0014

0023

Замак у Луцку збудаваны ў XIV-XVI стагодзьдзях. Захаваўся добра, адноўлены. Сёньня сюды ня сорамна прывезьці турыстаў. Па памеры замак можна параўнаць з нашым Лідзкім. А па ступені аднаўленьня наўрад ці…

0034

Маленькі дамок — Музэй кнігі. Тут вам пакажуць некалькі дзесяткаў старадрукаў, самы стары зь якіх…

0064

…1644 году

0044

Від зь вежы

0054

І яшчэ адзін від зь вежы. Пад бляшанкай справа — падмурак царквы ХІІ стагодзьдзя

0074

Вязьніца. І вязень a-la Музэй мадам Цюсо

0083

За сымбалічную плату рыцары дадуць надзець вам на галаву сваё вядро свой шлем

0093

Спэцыяльна абучаны голуб пазуе на тле замкавай вежы

0103

Часам экспанатамі падпрацоўваюць беларусы. У дадзеным выпадку — Лабадзенка і Хадановіч

0112

У замак, натуральна, імкнуцца вясельлі. За гадзіну я пабачыў чатыры ці пяць

0122

Напраўду, добрыя дэкарацыі для вясельных здымкаў!..

0142

У байніцах пільнавалі ворага прыкладна вось такія (Андрэй Дыбоўскі і Андрэй Хадановіч)…

0151

…і вось такія (Г.Л.) рыцары

0161

0171

Дарэчы, галерэя ў замку двухпавярховая. Добрае абарончае рашэньне!..

018

Від на замкавую вежу і катэдру.

019

Луцкі замак — усяго 480 км ад Менску!..

Тэгі: ,


7 Responses to “Замак у Луцку: як я папаў на 200 грыўняў”

  1. 1. Tsvilik Says:

    А што значыць “папаў на 200 грыўняў”?
    а замак і здымкі канешне класныя.

  2. 2. (c) Alex Zenkov Says:

    Я так разумею, што замак трапіў на 200 грывен

  3. 3. Kubl Says:

    А што за шэсць домікаў вышэй бляшанкі?

  4. 4. Tanya (Lutsk) Says:

    Привіт, класні вишли фотки. Навіть не віриться, що наше місто таке гарне!
    Приємно чути, що воно подобається людям.
    Обовязково почитаю твою творчість і напишу свої враження. Повторюся: те, що почула в майдані мені дуже сподобалося.
    Всього найкращого.

  5. 5. tamaszevicz Says:

    Я так разумею, хтосьці Глеба разьвёў… бо (прабачце, маю цямноту, калі што) такіх грыўняў няма ўвогуле

  6. 6. labadzenka Says:

    to Tsvilik:
    папаў — у тым сэнсе, што спачатку пабачыў гэты замак на гэтай купюры — а пасьля пабачыў на свае вочы. як бы патрапіў на купюру 😉

    to tamaszevicz:
    так, коля. менавіта з гэтай прычыны мне сёньня гэтыя 200 грыўняў памянялі ў менску на даляры. усё ты, аднак, ведаеш

  7. 7. tamaszevicz Says:

    Я ж кажу: “прабачце маю цямноту” – бо ва Ўкрайне быў пяць год таму апошнім разам…

Leave a Reply