it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 15

не таму, што я там працую і друкуюся.

сам я выпісаў “Звязду” тры гады таму. аргумэнтаў у мяне асабіста было два. па-першае, гэта адзіная ў Беларусі штодзённая беларускамоўная газэта. і мне не хацелася б, каб яна зьнікла.

па-другое, я выпісаў “Звязду” дзеля штодня новых фантастычных здымкаў Майстра — Анатоля Клешчука. а калі даведаўся, што шаноўны Анатоль Кляшчук нарадзіўся за тры кіломэтры ад вёскі маёй бабулі, дык і ўвогуле пацяплела.

“Звязда” адрозьніваецца ад іншых дзяржаўных газэтаў. на яе не прымушаюць падпісвацца, як на вядомую вам каляровую туалетную паперу. так, “Звязда” дзяржаўная газэта — і таму хваліць уладу. але практычна ніколі не ліе бруд на апанэнтаў. цікава, дарэчы, было даведацца, што “Звязда” практычна самаакупальная газэта — датацыі складаюць усяго некалькі адсоткаў, а больш чым на 95% газэта жыве за кошт рэклямы. зноўку ж, напрошваюцца параўнаньні з газэтай, у якой некалі наклад за адну ноч павялічыўся з 350 да 500 тысяч. у многіх вёсках тады паболела матар’ялу для растопкі і самакрутак.

наклад “Звязды” сёньня 33 тысячы 310 асобнікаў. гэта вельмі мала. бо ва ўмовах сёньняшняга інфармацыйнага грамадзтва народу ўжо няма патрэбы атрымліваць навіны з газэты.

выпішыце “Звязду”, бо яна ня мусіць зьнікнуць. няма ахвоты ці часу чытаць самім — падпішыце бабулю ці суседку. такая мая просьба.

падпіска працягваецца, здаецца, да 24 ці 25 чысла. на месяц каштуе 12400, на тры месяцы 37200, на паўгады 74400.

Тэгі:


9 Responses to “заклікаю ўсіх выпісаць “Звязду””

  1. 1. вiтольд Says:

    зорку б выпісаў ))

  2. 2. Мікалай Says:

    Глеб, калі вы сочыце за медыя-навінамі, то маглі бы пабачыць спіс СМІ, якім дзяржава аказвае фінансавую падтрымку, газета Звязда таксама сярод іх (і вы прызнаёце). Так што які сэнс падпісвацца на Звязду? Газета і так будзе існаваць і фундавацца з бюджэту, нікуды яна не знікне. І каляровая туалетная папера таксама ў “сумнеўным спісе” фундаваных СМІ. Адзінае, што выклікае мой сумнеў (можа праўда вы маеце рацыю, але адкуль у вас уся фінансавая інфармацыя), што фундуецца некалькі адсоткаў ад бюджэту газеты.

  3. 3. ahrest1 Says:

    Глеб, заўсёды ў мяне было пытаньне, а, сапраўды, чаму менавіта “Звязда”, а не “Зорка”. вы маеце адказ, можна адказаць тут, можна і на гмэйле, там часьцяком бачу. Вітаньні з Баранавічаў!

  4. 4. Сяргей Балахонаў Says:

    Падпісаўся на 3 месяцы. Дзеля інтарэсу.

  5. 5. labadzenka Says:

    ну ўсё, давядзецца тры месяцы працаваць як пчолка 😉

  6. 6. Сяргей Балахонаў Says:

    як руплівая пчолка 😉

  7. 7. vedmo4ka Says:

    глеб, да ты нашел удачный способ проведения дней подписчика))))))))))

  8. 8. Renessaince Says:

    2 вітольд і ahrest1: “Звязда” – ёсьць такое слова ў беларускае мове.

    2 labadzenka: А вось гэтае пытаньне сапраўды на засыпку. Адкажыце, калі ласка, спадар Глеб, чаму “звяздоўцы” зацята называюць цягнік “поездам”, хвіліны “мінутамі”, а часнык “часнаком”?

    P.S. Падпісвацца я й так падпісваюся без усялякіх рэклямаў.

  9. 9. labadzenka Says:

    ahrest:
    гісторыя доўгая. газэта выходзіць ад жніўня 1917 году. як вы разумееце, тады нармаваньне беларускай мовы адрозьнівалася ад цяперашняга. пачытайце Купалу — знойдзеце там шмат “русізмаў” (з сёньняшняй вышыні). у Багдановіча, памятаеце: “заміж персідскага ўзора/ ЦЬВЯТОК радзімы васілька”. дык што, не чытаць Багдановіча?..
    “Звязда” — з тае ж опэры, што і “Акцябр”, і “Пабеда” і гд.

    аднак брэнд, якому больш за 90 гадоў, зьмяняць адназначна нельга. і — глядзіце ў корань, а не на назву.

    Renessaince:
    я адказваю толькі за матэрыялы, пад якімі значыцца “Глеб Лабадзенка”. заўвагі вашыя справядлівыя, такая бяда ёсьць. скажам дружна “дзякуй” кандрату крапіву за самы жахлівы, перапоўнены русізмамі слоўнік, якім карыстаюцца сёння ў дзяржустановах.

Leave a Reply