it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 20

UPD разгадка такая — у Вільні ніколі не хадзілі трамваі, з дратоў якіх маглі зьлятаць іскры ))))

загадку “Слуцкіх ткачых” вы, канешне, усе ведаеце — у рэале на мануфактуры працавалі толькі мужчыны. але “слуцкія ткачы”, відаць, ня так глянуліся клясыку.

а хто ведае загадку вось гэтага верша Максіма Багдановіча, прысьвечанага Вільні?..

Алесь Камоцкі. За дахамі места (сл. М. Багдановіч)

[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2011/07/kamocki_za-dahami-mesta.mp3]

СПАМПАВАЦЬ

+ ТЭКСТ ВЕРША

За дахамі места памеркла нябёс пазалота;
Паветра напоена ціха гусьцеючым мрокам;
Ўжо відна, як іскры зьлятаюць з трамвайнага дрота,
Як зоркі гараць і зрываюцца ў небе далёкам.

Музыкі стагнаньне ліецца па вулках з бульвара,
Гараць і агнём машкару к сабе вабяць ліхтарні;
Ўкруг тоўстага шкла яна ўецца, як лёгкая хмара,
А к сьветлу прабіцца ня можа… і томіцца марна.

І ўспомніў я час: срэдзь асеньняй нахмуранай ночы
Музыка зайграла, агні ў вышыне запалалі,
І дыхалі грудзі шырока, сьвяціліся вочы…
Мы к сьветлу ўзляцелі… і шкло ўкруг яго напаткалі.

1911 М. Багдановіч

Тэгі:


4 Responses to “загадка верша Багдановіча (+ песьня Камоцкага на гэты верш)”

  1. 1. mazdzalina.org Says:

    можа, трамвай быў конны, т.зв. “конка”, і таму дратоў трамвайных быць не магло?

  2. 2. Яна' Says:

    у Вільні няма трамваяў наогул:)

  3. 3. mazdzalina.org Says:

    Дарэчы, гомельскія барды Вольга Ясюковіч і Вячаслаў Клімовіч таксама напісалі песню на гэты верш: http://skoy.na.by/audio/04_za_dahami.mp3

  4. 4. Zmitser Says:

    В 1891 году Виленская городская дума заключила контракт с инженером А. Горчаковом, который обещал на свои средства построить в городе конку и получил монополию сроком на 35 лет. В 1892 году Горчаков передал монополию Русскому Обществу Городского и Пригородного Конного Трамвая. В 1893 году было проложено 10 км линий. Трамваи ходили по трём маршрутам: Центр – железнодорожный вокзал и в пригороды Ужупис и Антакалнис. В 1909 году конка перевезла 2,6 млн. пассажиров.

    Конный трамвай прекратил работу к 1916 г. Немецкие оккупационные власти не были заинтересованы в его работе. Кони были реквизированы на военные нужды.
    Бензиновый трамвай
    После войны вильнюсский инженер Пигутковский восстановил трамвай. Он оборудовал один из вагонов конки старым мотором. Новый трамвай по фамилии инженера окрестили «пигуткой». 25 июня 1924 г. газета «Виленьске Ютро» писала: «Вчера в 11 ч. был открыт трамвайный маршрут Кафедральная пл. – Поспешка. В трамвае, водителем которого был сам инженер Пигутковский, сидели все члены магистрата вместе с президентом Янковским. Хотя путевые работы ещё не были полностью завершены, поездка до Поспешки заняла 18 мин. Остановится пришлось всего два раза: первый раз – когда поломался мотор, второй раз – когда вагон сошел с рельсов». По мнению экспертов, после ремонта рельсов путь с Кафедральной пл. до Поспешки мог бы занять не более чем 10 мин. Регулярные рейсы «пигутки» начались 25 июля.
    Но «пигутка» ходила недолго: старые моторы постоянно ломались, вагоны загорались, а новые покупать никто не хотел. Зато конкуренты трамвая готовились к пуску более современного транспортного средства – автобуса. В 1926 г. городские власти приняли решение прекратить работу трамвая и разобрать линии, а вагоны продать жителям города, которые использовали их потом как склады или овины для скота и домашних птиц.
    Інфармацыя ўзята з сайта: http://narrow.parovoz.com/emb/index.php?ID=1310
    Таму аніякай загадкі ў вершы Багдановіча прысвечанаму Вільне няма 🙂

Leave a Reply