it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 16

І за колькі месяцаў рэдактар-тэрмінатар знішчыць “Звязду”

Учора майго сябра і калегу Яўгена Валошына звольнілі са “Звязды”. Дакладней не абстрактна “звольнілі”, а подла выгнаў новы “галоўны рэдактар” Алесь Карлюкевіч. Два з паловай гады таму ў “Звязду” Яўгена Валошына прывёў я. А за пару тыдняў да гэтага мяне самога туды запрасіў галоўны рэдактар Уладзімір Наркевіч. Я не хачу пісаць “экс-галоўны” ці “тагачасны” – бо выглядае, што ён быў апошнім сапраўдным галоўным рэдактарам.

Калі глядзець у канец гэтай гісторыі, то гэта – якраз звальненне Валошына. А паўгады таму звольнілі мяне самога. Я не пісаў тады пра гэта і не даваў каментароў, бо спрыяльны момант наступіў толькі зараз – калі самога Наркевіча звольнілі, калі ў справе з’явіўся антыгерой, а фінал ужо збольшага зразумелы.

За што звольнілі Яўгена Валошына? Фармальна – за тое, што “ў працоўны час” з’ездзіў за мяжу, у Кіеў, на Глабальную канферэнцыю журналістаў-расследвальнікаў, дзе прадстаўляў Беларусь. Адкуль пра гэта даведаліся? “Рэдактара” выклікалі ў Міністэрства інфармацыі, дзе “паказалі ананімку” пра нягодніка-Валошына, які не сядзеў у кабінеце, строчачы пра надоі-намалоты, а ледзьве не дыскрэдытаваў Радзіму там у Кіеве. Рэальна ж Валошына звольнілі, бо, мяркую, для гэтага і быў пастаўлены рэдактар з пагонамі Карлюкевіч – разграміць “Звязду”, якую – вы будзеце моцна рагатаць – у адміністрацыі самі ведаеце каго лічылі ледзьве не “гняздом апазіцыі”.

За што звольнілі ў канцы траўня мяне? Фармальна – скончыўся кантракт, я адпрацаваў роўна два гады. Рэальная прычына мне вядомая (прычым не ад Наркевіча) – не за нейкую там абстрактную “палітыку”, а вось за гэты артыкул. Рэктар Універсітэта культуры Святлоў звярнуўся да свайго знаёмца Радзькова, які цяпер у адміністрацыі кіруе ідэалогіяй дзяржаўных газет. Радзькоў зрабіў вымову Наркевічу, а потым патрос перад тварам загадам на звальненне, прыстрашыўшы “ня будзеш слухацца – пушчу ў ход”. Чаму я не распавёў гэта ў траўні? Бо не хацеў паскорыць сыход Наркевіча – тады яго б звольнілі не ў лістападзе, а значна раней. Чаму я баяўся нашкодзіць чалавеку, які мяне звольніў? Бо лічыў і лічу яго прыстойным, сумленным і інтэлігентным беларусам – адзіным такім чалавекам сярод рэдактараў усіх дзяржаўных газет. Чым адрознівалася “Звязда” ад іншых? Тым, што асатнія прадукавалі подласць, а “Звязда” толькі перадрукоўвала – калі зусім ужо было не выкруціцца. Апроч усякай лухты, у “Звяздзе” было багата вартых матэрыялаў пра мову, культуру і гісторыю. Гэта важна. Яшчэ і таму, што “Звязда” – адзіная ў краіне штодзённая беларускамоўная газета.

У чым роля Алеся Карлюкевіча? І навошта замест легендарнага Уладзіміра Наркевіча, які ўзначальваў газету 22 гады, кінулі вельмі сярэдняга журналіста і зусім слабога літаратара? Мне прыгадваецца 2000 год, калі я друкаваўся ў “Чырвонай Змене”, галоўным рэдактарам якой быў пастаўлены якраз Алесь Карлюкевіч. Прайшло троху часу – і так “супала”, што менавіта за яго рэдактарствам газета была знішчаная (староначка ў “Звяздзе” ў залік не ідзе). Потым таварыша Карлюкевіча ўзялі ў “Советскую Белоруссию” – павысілі, трэба думаць. Чым жа ён там займаўся? Пісаў пра “Дажынкі”, аграгарадкі, першы мільён тон на Міншчыне, як 33 каровы пад цягніком загінулі… Але сустракаліся напраўду подлыя, недаравальныя рэчы – як, напрыклад, вось гэты “некралог” на смерць Васіля Быкава. Што ж рабіў Алесь Карлюкевіч потым? Зноўку здабыў падвышэнне – узначаліў не хухры-мухры, а цэлы холдынг “Літаратура і Мастацтва”. Але ўзначаліў калі? Тады, калі былі звольненыя ўсе сапраўдныя рэдактары, а ўсе прыстойныя людзі следам звольніліся самі. Гэтая сітуацыя нагадвае мне абстрактную сцэну з вайны, калі ў вёску ўваходзяць немцы і пытаюцца: “Каму даваць зброю, хто будзе нам памагаць?”. А нейкі адзін мікіта зносак бяжыць насустрач: “Я!.. Я!..”

Нехта пісаў, што пасля кіраўніцтва гэтым слаўным холдынгам рэдактарства ў “Звяздзе” – паніжэнне, ссылка для Карлюкевіча. Выглядае, што гэта проста місія, альбо, цытуючы ягонага боса, “вам – заданіе”. Мой прагноз – што менавіта пад кіраўніцтвам Карлюкевіча “Звязда” перастане існаваць як самастойная газета.

Звольніць аднаго з лепшых журналістаў газеты – мудры ход. Майго калегу Яўгена Валошына гэты “рэдактар” звольніў як умеў – па-ваеннаму. Спачатку “літасцева” прапануючы напісаць “па ўласным жаданні”, потым пагражаючы “па артыкуле”, потым шантажом – маўляў, разбяруся і з тымі, хто цябе пакрываў. А тых, у сваю чаргу, страшыў пракуратураю.

Што тут казаць. Уладзімір Наркевіч быў галоўным рэдактарам “Звязды” 22 гады. Нядаўна я быў у лазні са “свабодаўцамі”, якія адпрацавалі пад ягоным кіраўніцтвам 8-10 гадоў. І нават цяпер, працуючы ў незалежным СМІ, адгукаюцца пра яго выключна паважліва, як пра прыстойнага чалавека. Таварышу Карлюкевічу хапіла месяца, каб зняважыць словазлучэнне “галоўны рэдактар “Звязды”.

допіс Яўгена Валошына пра ўласнае звальненне ЧЫТАЦЬ ТУТ

 

публікацыі на сайце БАЖ, Свабоды, Нашай Нівы, Еўрарадыё

,

Алесь Карлюкевіч. Здымак зроблены Яўгенам Валошыным (схаванай камэрай) у часе звальнення.

Тэгі:


18 Responses to “За што Карлюкевіч звольніў са “Звязды” Яўгена Валошына?”

  1. 1. vedmo4ka Says:

    Я согласна с прогнозом будущего “Звязды”. И мне заранее очень жаль

  2. 2. Ася Says:

    Згодная, Глеб. Мне “пашчасціла” з Карлюкевічам супрацоўнічаць у “ЛіМе”. Ён доўга на 2 срэслах сядзеў: дырэктар холдынга і рэдактар газеты. Нарабіў ён справаў – УСЕ журналісты сыйшлі з ЛіМа ў часы яго кіравання. Адзін паважаны літаратар ратаваўся падманам… Дзякуй Богу і нябёсам, што я размеркавалася не ў “ЛіМ”, а ў “АК”!

  3. 3. Ася Says:

    Згодная, Глеб. Мне “пашчасціла” з Карлюкевічам супрацоўнічаць у “ЛіМе”. Ён доўга на 2 крэслах сядзеў: дырэктар холдынга і рэдактар газеты.

    УСЕ журналісты сыйшлі з ЛіМа ў часы яго кіравання. Адзін паважаны літаратар ратаваўся падманам… Дзякуй Богу і нябёсам, што я размеркавалася не ў “ЛіМ”, а ў “АК”!

  4. 4. zmicier Says:

    Глеб, а што не так у некролаге пра Быкава? Годна напісана.
    Дзеля справедлівасці, варта таксама ўзгадаць, што у Карлюкевіча ў “СБ” быў вельмі добры цыкл “В поисках утраченного”. Чалавек любіць Беларусь ня меней за іншых оппаў ей шчыра ёй адданы. Ня варта дзяліць беларусаў на “нашых” і “не нашых”, нават калі сітуацыя кранула вашага сябра.

  5. 5. zmicier Says:

    P.S. Профессор, доктор филологических наук Адам Мальдис в предисловии к книге отмечает: «…Яна выклікае пачуццё гордасці не толькі за паасобны раён ці вобласць, а за ўсю нашу краіну. Яна ўзмацняе нашы патрыятычныя пачуцці… Вось вам і камернае краязнаўства, якое на вачах перарастае ў радзімазнаўства, набывае глабальныя вымярэнні».

    Ня думаю, што Мальдзіс пісаў бы такое пра кнігу несумленнага чалавека.
    http://www.nv-online.info/by/182/culture/32773/%D0%90%D0%BB%D0%B5%D1%81%D1%8C-%D0%9A%D0%90%D0%A0%D0%9B%D0%AE%D0%9A%D0%95%D0%92%D0%98%D0%A7-%C2%AB%D0%86-%D0%BC%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BC-%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D1%8E-%D0%B4%D0%B0%D0%BC%C2%BB.htm

  6. 6. Аксана Says:

    Шкада, канешне, што звольнілі… Ці не, не так: шкада, што са “Звяздой” такое сталася, што загібаецца.
    Калі толькі сышоў з газеты спадар Наркевіч, адразу падумалася: хутка і Яўген сыдзе. Гэта было заканамерна.

  7. 7. labadzenka Says:

    Зьміцер, а вы ведаеце, што Васіль Быкаў пісаў прадмовы да кніг Чаргінца? А ведаеце, чаму?
    А ня буду казаць, каб не рушыць памяць Быкава.
    Аднак вашая логіка — памылковая )

  8. 8. Мiкалай С Says:

    Яўген i Глеб, вашы звальненнi паказалi, што рэжым баiцца Вас i Вашай дзейнасцi. Я бы назваў гэта перамогай, густ якой Вы адчуеце ўжо праз некалькi гадоў. Вы маладыя, дужыя, таленавiтыя знойдзеце сабе на новым месцы. (Чамусцi ўспомнiўся Лабановiч.) Далейшых поспехаў Вам хлопцы.

  9. 9. Вiталь Says:

    “Але сустракаліся напраўду подлыя, недаравальныя рэчы – як, напрыклад, вось гэты “некралог” на смерць Васіля Быкава”. Прачытаў гэты артыкул, i ў чым тут подласць? Аб Быкаву Карлюкевiч пiша з павагай i шанаваннем.

  10. 10. zmicier Says:

    Глеб, я добра сябе памятаю прыкладна ў вашым узросце- быў такім жа максімалістам што ў адзнаках да людзей. Але факт застаецца фактам – А. Карлюкевіч шмат чаго зрабіў і напісаў для Беларусі. І ў адрозненне ад значнай часткі нашага грамадства ён сапраўды руплівіцца пра беларускае. Некролаг быў напісаны так, як чалавек думаў. Пра Быкава – з вялікай павагай (упэўнены, вы яго не папракнёце ў непавазе да пісьменніка). Пра тых, хто пачаў вэрхал вакол яго смерці-так, як пра гэта думаў. Мае права. Час усё раставіць па сваіх месцах.

    А што да канфлікта з Яўгенам…нельга на 2 месцах усядзець. І вы самі гэта вельмі добра разумееце, на своім досведзе. Можна падумаць, што гіпатэтычнага лукашэнкаўца пакінулі б у “НН”, калі б спалілі ягоныя яўкі-паролі. Няма незалежных мас-медыя. Няма. А фармальна нагода для звальнення была. Ну што за нахабства казаць у вочы шэфу, што “як хачу так і планую свой працоўны час”?

    з павагай,

  11. 11. Мiкалай С Says:

    zmicieru наконт “як хачу так і планую свой працоўны час”. У творчых прафесiях так i павiнна быць. Галоўнае вынiкi тваёй работы. Журналicкая праца ўвогулле можа быць дыстанцыйнай. Высокiя поспехi заходнiх краIн абумоўлены СВАБОДАЙ.

  12. 12. labadzenka Says:

    за два гады працы ў Звяздзе я напісаў 246 артыкулаў — ні аднаго дня не хадзіўшы на працу і будучы ў штаце на поўнай стаўцы. менавіта таму, што я плянаваў свой час як хацеў — прачынаўся па абедзе, але пісаў да 4 раніцы.
    у мінулага рэдактара хапала мудрасьці, розуму і прафесіяналізму гэта разумець.

  13. 13. Андрей Says:

    Эх, последних достойных журналистов из газеты выкинули. Можно больше ее не выписывать.

  14. 14. Владимир Says:

    Ну и зачем измазывать дерьмом порядочного человека? Что автор данного блога, как и другие “комментаторы”, знают о Карлюкевиче? Может знают его лично?
    Спросите у сотрудников “ЛиМа”, что они думают об Александре Николаевиче, а затем лейте грязь. Пока слышно лишь одно мнение, мнение уволенного, а он в свою защиту всё что угодно скажет. Особенно понравилось про “мне необязательно появляться на работе”….
    Что за склочность такая? И вынесение осуждения в отсутствие других мнений….

  15. 15. Мiкалай С Says:

    Уладзiмiру. Як чытач, я ўяўляю сабе, што журналiсту трэба “выдаваць на гара” радкi, а дзе i як ён будзе пiсаць, гэта не мае значэння. Па Вашаму каменту ствараецца ўражанне, што пры новым рэдактару, як кажуць, “ёсць такая прафесiя – сядзець на працы”.

  16. 16. Мiкалай С Says:

    Дарэчы чытаў, што ў Times, журналiсты абавязаны прысутнiчаць толькi калi iдзе АБМЕРКАВАННЕ ПАЛАСЫ З IХ МАТЭРЫЯЛАМ.

  17. 17. Renessaince Says:

    Не дарма ня выпісаў.

Leave a Reply