it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 25

каляды2

Усё дакладна да лепшага. Нават калі цягам году амплітуда настрою скача ад мінус дзесяці да плюс дзесяці, нават калі часам сумняесься і ня верыш.

Ня плачце, калі вам здраджваюць людзі, часам, здавалася б, самыя блізкія. Магчыма, такім чынам Бог адводзіць вас ад памылкі — і чым раней здарыцца гэтая прыкрасьць, тым ад большай прыкрасьці вы ўратуецеся ў будучыні.

Я ніколі не разумеў кіроўцаў, якія паказваюць паваротнік за два мэтры да павароту. А таксама тых, хто ўвогуле не паказвае паваротнік. Здавалася б, драбяза, але колькі гаворыць пра чалавека! Мне здаецца, што і ў жыцьці ёсьць такія паваротнікі. І ты можаш шчыра не разумець, што чалавек ужо падрыхтаваўся збочыць, а ён — гак, і ўсё.

Такія думкі ўзьніклі ў мяне, калі я згадваў 2009 год. І падумалася, што калі мінае час, і ты глядзіш на рэчы з адлегласьці, то не шкада нічога. Ты навучаны, ты стаў разумнейшы і мацнейшы.

З Калядамі, сябры! Усё да лепшага!

Тэгі:


5 Responses to “з Калядамі ўсіх!”

  1. 1. Ilja Says:

    Дзякуй, цябе таксама з Калядамі!
    Посьпехаў на ніве беларушчыны!

  2. 2. vedmo4ka Says:

    Глеб, калі ты бачышКамАЗ у левым крайнім шэрагу з міргаючым правым паваротнікам, ня думай, што ён пераблытаў!)))))))))))) Цябе таксама з калядамі!

  3. 3. Іна Каляда Says:

    Дзякуй, і цябе з Калядамі!!!
    І яшчэ – калі ты пакутуеш, ад таго, што залішне шмат адчуваеш, пераконвай сябе, што гэта шчасце… Пра гэта я думаю, калі ўзгадваю 2009…

  4. 4. Nika Says:

    Усіх з Калядамі!!! Паболей цудаў!!!!)))

  5. 5. Вольга Нячаева Says:

    І вас віншую з Калядамі!
    Жадаю, каб праца была плённай, як зараз!
    Заставайцеся незвычайным!

Leave a Reply