it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 23

Ёнас Ліняўскас — паэт, старшыня Саюзу пісьменьнікаў Літвы.

пераклад Глеба Лабадзенкі

Х Х Х

Паўзбоч я прайду, бо твань разлілася і кісьне,
Нібыта шукае лісу, якая на качку цісьне.

На ўзгорку ў рабіне дрозд чарнейшы за твань,
Кастрычнік, і што ні пара – ўсё роўна інь ці янь.

Carex, scirpus ці cyperus, – асоба найдалей сыходзіць, –
Яна сапраўды не адсюль, іх вецер з вадою лагодзіць,

І словы, як хілыя каласы кладуцца ў снапы,
Зваротак быллём ліхаманкавым устаўляе між іх слупы.

Запозна, кастрычнік, запозна — тут ні жыцця, ні кроплі,
Толькі рабіна па ягадцы тупае як пантофлі.

Мінаю цябе, кастрычнік, мінаю цябе наўзбоч.
І восень як павуцінне, а можа не восень, а ноч,

Калі знікаюць мясціны, дзе мусіў перачакаць дзень, –
Іх паглынае твань чорным драздом у вадзе.

І толькі каторы год не здольны твань абмінуць,
Хоць бачу штодня Хрыста, ён мне дае заснуць.

Бы вада

Я хацеў бы вярнуцца, аднак куды вяртацца – не маю,
Як ранішняя вада, імкнуся наперад, бягу.
Пена словаў цягне на мель, у гэтым пакоі трымае,
Семіятычныя тросы і рэйкі ў шахтах ліфты берагуць.

Я падыму цябе, я абуджу цябе, хоць будуць прыцемкі,
Будзем на небе разам пільнаваць сэнс у далёкіх сузор’ях.
Там лёдавыя зязюлі вартуюць бераг Птушынай ракі,
Каб раптам яйка зьнічкі бяз нас ня выплыла ў мора.

І на пытаньне: – Мая чароўная спадарожніца, хто ты?
Замест адказу, я чую хор спадарожніц чароўных.
І крочу шпарчэй, як вада ў жбаночак пусты.
Як жарсць – у каханьне і смерць, як пустое ў поўнае.

Сведчанне

Кажуць, я нарадзіўся “ў кашулі”, –
Яшчэ ў маленстве, поўзаючы
На пляжы па каменьчыках і багавінню,
Знаходзіў кавалачкі бурштыну і грошы.
І, каб не засмучаць навакольных,
Хаваў знойдзенае ў роце.
Мама загадвала: – Плюнь, што ўсадзіў!
Я пляваў паўрублі, бурштын, ланцужкі,
Залатыя пярсцёнкі і перліны з караляў, – у залежнасці ад улову.
Каб ніхто не дазнаўся, завезлі ў іншае мястэчка
Да педыятра: – Доктар, – сказалі,
– Бярэ ўсякі бруд у рот,
Могуць патрапіць пранцы або напасці сверб…
Доктар выпісаў лекаў – я ледзьве не памёр.

Ад першага класа я пачаў
Грызці асадкі і кнігі,
Каб дадаць сабе неабходных рэчываў для жыцця.
Калі падарослеў, грыз жаночыя вусны
І грыз сябе, што пераношу
Ў роце іх залаты водар і пах,
Які начамі не знікае.
Пазней знайшоў словы, якія не вымаўляў, –
Насіў пад языком у роце.

Цяпер ужо магу засведчыць, –
Ёсць аблізванне, дотык,
Артыкуляцыя і дыханне,
Ёсць авальнае О вуснаў
І доўгае Y языка,
Ёсць павольнае слізганне сліваў
І чырвань віна на нёбе.
Каханне і паветра, жыццё і нянавісць
Уваходзяць і выходзяць праз мой рот, –
Гэта пацвяржаю я,
Хто цягам усяго жыцця ўгрызаўся
Ў яго зубамі.

Тэгі:


4 Responses to “Ёнас Ліняўскас. Вершы”

  1. 1. vedmo4ka Says:

    Ёнас Ліняўскас
    навеял тоску и желание написать свое))))))))))))))))) Философская, но грустная поэзия.

  2. 2. Іда Грэзь Says:

    “Сведчанне” – это просто фантастика. а это и в оригинале верлибр?

  3. 3. Оля Says:

    А мне найбольш спадабалася “Бы вада”. Быццам раніцай успамінаеш нейкі незвычайны сон.

Leave a Reply