it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 22

001
вяртаючыся ў 11 вечара з радзівілаўскай канфэрэнцыі ў нясьвіжы, вырашыў крыху скараціць шлях да свайго лецішча ў коласаве, і замест разьдзяўбанай гравейкі паехаў знаёмай дарогай праз поле і лес. гэты здымак зроблены нараніцу, а перад тым…

002

а перад тым была калюжына, якую ну ніяк не праехаць — пачаў буксаваць і ледзьве вылез назад. канструктары “форда” яўна не прадугледзелі асаблівасьці рэльефу стоўпцаўскага раёну!.. на кароткай нарадзе з самім сабой было прынятае рашэньне акуратненька аб’ехаць калюжыну па траве. на сярэдзіне акуратненькага аб’езду машына акуратненька села на мель

003

і ладна б калёсы буксавалі ў брудзе — супраць гэтага даволі лёгка нешта тэхнічна прадпрыняць. аднак “фордзік” з клірэнсам 150 мм надзейна ўзьбіўся на нейкую кочку, і пярэднімі калёсамі выключна паліраваў паветра.

004

пасьля 20 хвілін рытуальнага хаджэньня вакол машыны я вырашыў адкласьці змаганьне на раніцу — каб з новымі сіламі ўзяцца за нялёгкую работу — з балота цягнуць бегемота. добра, што пэўны досьвед спаньня ў машыне маю.

раніцай схадзіў па рыдлёўку і дошкі (а адбылося неверагоднае здарэньне з глебам паўлавічам за кілямэтр ад лецішча). дзьве гадзіны гімнастычных практыкаваньняў у капаньні акопаў плёну не далі. неабыякавы грамадзянін на “пасаце” таксама, хоць і стараўся, ня выручыў: адзіная вяроўка, што ў нас была, лопнула як спадзевы апазыцыі на дэмакратычныя выбары. а мой трос адыйшоў у лепшы сьвет яшчэ вясной пад ракавам, калі на хутары выцягваў “опель” сябра майго сашкі

я, прызнацца, пачаў напружвацца. аднак, набраўшыся цярпеньня, апрануўся цяплей — і рушыў за пару кілямэтраў у суседнюю вёску (у маім дачным каператыве, як вы разумееце, у сераду ў канцы кастрычніка больш такіх прыдуркаў не знайшлося).

005

трактара там не знайшоў, але пабачыў “рэно сцэнік”, каля якога два мужыкі ўжо зьбіраліся ад’язджаць. патлумачыў сваю бяду. і адзін мужык кажа другому:

— так гэты хлопец прыгожа па-беларуску гаворыць, давай яму дамапожам!..

селі ў “сцэнік”, а той кіроўца дадае:

— два палкоўнікі цябе выцягваць будуць!.. (па-суседзтву знаходзяцца лецішчы МУС)

карацей, выцягнулі мяне гэтыя два палкоўнікі на раз-два, а калі я прапанаваў грошы-падзяку, адмовіліся:

— мы, кажуць, таксама беларускую мову вельмі любім, таму нічога ад цябе браць ня будзем.

во як бывае.

Тэгі:


25 Responses to “як я сёньня ночыў у машыне ў лесе”

  1. 1. Сяргей Says:

    Добра – калi ўсё добра канчаецца. (Для актыўных вандровак трэба другая машына – з вялiзарнымi коламi, да i лебёдка будзе вельмi спадручна…)

  2. 2. tamaszevicz Says:

    Во, бачыш, ёсьць і сярод міліцыянтаў нармальныя людзі!

  3. 3. Мiкалай Says:

    Гэта называецца: “Не спяшайся, а то паспееш.”.

  4. 4. Kubl Says:

    Цяпер каб месяц пра мянтоў нічога дрэннага не друкаваў!
    Якія людзі! )

  5. 5. vedmo4ka Says:

    Приключение-урок. Надо трос купить. И осенью ночью – лучше по гравийке. Ну, и насчет полковников… тоже урок. Значит, не всё безнадежно.

  6. 6. Kubl Says:

    Такім чынам, паводле vedmo4ki ты папрысутнічаў аж на 3-ох уроках не выходзячы з машыны 😀

  7. 7. labadzenka Says:

    ну здрасьце — не выходзячы! а дошкі хто пад колы падкладаў? а па палкоўнікаў хто хадзіў?! 🙂

  8. 8. Kubl Says:

    Гэта на перапынках, а ўрокі – у машыне!

  9. 9. vedmo4ka Says:

    Еще он спал на уроках)))))))))))))))

  10. 10. Sashka Says:

    У Сашки под раковом был тогда свой трос!!! И не надо вводить народ в заблуждение, а то будут плохо про меня думать: застрял, да еще и без тросса…

  11. 11. Мiкалай Says:

    vedmo4ka, у Вас можно брать уроки вождения? 🙂

  12. 12. vedmo4ka Says:

    Ага, до первого столба)))))))) Уроки жизни!!!!

  13. 13. Мiкалай Says:

    vedmo4ka, у Вас богатый жизненый опыт? откуда? Вы ещё очень юны, (мне кажется).

  14. 14. vedmo4ka Says:

    Мiкалай, мне очень приятно)))))))))))

  15. 15. Кася Марголь Says:

    Глеба, клёвая у цябе тачка!

  16. 16. serg Says:

    Форд гэта не для лесу.

    Вось такая патрэбная.

    http://catalog.auto.ru/catalog/cars/card/13734.html

  17. 17. labadzenka Says:

    каму што 🙂 тут чалавек ледзьве не загінуў, а яна тачку глядзіць!..

  18. 18. tuta Says:

    неа, тачка так сабе 🙂 да таго ж і брудная 🙂

  19. 19. КазалупЪ Says:

    Как я Вас уважаю!

  20. 20. КазалупЪ Says:

    ГлебЪ ПавловичЪ!
    Есть в Вас всетаки Славянская внутренняя сила!

  21. 21. labadzenka Says:

    КазалупЪ, расшыфруйце свае пасылы 🙂

  22. 22. Апалонік Says:

    Наступным разам проста пазвані. Праз гадзіну будзеш вольны))

  23. 23. Kub Says:

    Глебе, добра, што ў цябе не які Жып 4х4… а то трактара шукаў бы….
    Я ж казаў – не беларускі фармат твой форд! 😉

  24. 24. vedmo4ka Says:

    купляйце беларускае!))))))))

  25. 25. KazalupЪ Says:

    to >КазалупЪ, расшыфруйце свае пасылы
    Ну я наконт рыдлёўкі, дамкрата ды іншых прыстасаваньняў 😉
    Немец бы даўно роу ў мабільнег СПАСІЦЕ, а потым узяўшыся рукамі за галаву енчыў НІХТ НОРМАЛЕ,,,, НІХТ НОРМАЛЕ,,,,
    А Вы ГлебЪ ПаўлавічЪ біліся да апошняга!

Leave a Reply