it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 01

даслаў чытач Аляксандр Кошаль

Памятаю, што год ці два таму ў мяне было жаданне знайсці інтэрнэт-рэсурс, які б трансляваў канал Belsat без абмежаванняў па часе і геаграфіі. Я проста не мог паверыць, што ніхто не дадумаўся рэтрансляваць спадарожнікавыя каналы ў інтэрнэт і спадзяваўся, што сярод гэтых каналаў будзе мой любімы Belsat. Пашукаўшы крыху ў сеціве знайшоў некалькі амерыканскіх сервераў, якія прапаноўвалі глядзець спадарожнікавыя каналы праз інтэрнэт прыблізна за 40 еўра ў месяц. Плаціць такія грошы за адзін канал не мэтазгодна і я вырашыў адмовіцца ад гэтай думкі. Сітуацыя кардынальна змянілася на прыканцы 2012 года, калі я толькі даведаўся пра партал Torrent-TV (http://torrent-tv.ru), які дазваляў людзям рэтрансляваць каналы з інтэрнэт, спадарожніка, кабельнай сеткі і г.д. у іх фармат. Для таго, каб пачаць карыстацца сэрвісам неабходна ўсталяваць адмысловую праграму Ace Stream, якая не толькі прымае трафік, але і раздае яго іншым тэлегледачам. Але больш чым на паўгады я проста забыўся пра гэты сайт, т.ш. хуткасць канала ў 1 Мбіт/с проста не дазваляла камфортна праглядаць каналы. Пра рэсурс я ўспомніў толькі ў ліпені бягучага года, калі хуткасць майго падключэння ўжо складала 8 Мбіт/с. У той момант я мог сабе дазволіць глядзець нават HD-каналы. І вось напачатку верасня я ўбачыў, што сярод рэтрансляваных каналаў з’явіўся адзіны незалежны і поўнасцю беларускамоўны канал Belsat. На той момант у мяне ўжо быў тэлевізар са SMART TV (LG 42LA620S) і я глядзеў канал праз HDMI-кабель, які ішоў ад камп’ютара да тэлевізара. Але трымаць камп’ютар заўсёдны ўключаным было не вельмі зручна тым больш, існавала больш элегантнае развязанне гэтай праблемы. Справа ў тым, што праз тэхналогію TS-PROXY, якая апісваецца на сайце torrent-tv (http://torrent-tv.ru/server_ts_proxy.php) можна глядзець каналы бадай што, на любой прыладзе, якая падтрымлівае плэйлісты. Лакальным TS-PROXY можна карыстацца абсалютна бясплатна, а серверны будзе каштаваць прыблізна 42 000 бел. руб. у месяц. Гэта цана мяне цалкам здавальняла і я вырашыў паспрабаваць ;). LG 42LA620S мой першы тэлевізар, які падтрымлівае тэхналогію SMART-TV і таму я добра павалтузіўся, каб наладзіць прагляд каналаў без удзелу камп’ютара. У артыкуле будзе апісаны працэс канфігурацыі віджэта  SS-IPTV, які выкарыстоўваецца для прагляду IPTV-каналаў. Я думаю, што апісанне працэса будзе прыблізна супадаць з папярэднімі або больш новымі мадэлямі. І так пачнём…

Усталёўваем віджэт з секцыі Smart World, але спачатку пераканайцеся, што вы прайшлі рэгістрацыю ў гэтым сэрвісе. Працэс рэгістрацыі нескладаны і таму, падрабязна апісваць яго я не буду.

tv01

Пасля таго, як віджэт усталяваны. Знаходзім і запускаем яго.

tv02

Перад намі з’яўляецца галоўнае акно ў якім трэба выбраць Settings.

tv03

Цяпер самы час знайсці плэйліст. Зразумела, што лепш за ўсё гэта рабіць з камп’ютара, а не з тэлевізара.  Тэставы плэйліст можна ўзяць тут http://torrent-tv.ru/c_iptv.php пстрыкнуўшы па кнопцы “Скачать в виде полноценного статического файла”.

tv04

Вяртаемся да віджэта. Ціснем кнопку Upload потым Get Code і пераходзім па спасылцы http://ss-iptv.com/index.php/en/tv-area. Пасля ўводу кода павінен з’явіцца надпіс, што сувязь паміж вашым браўзерам на камп’ютары і тэлевізарам паспяхова ўсталявана. Пасля гэтага выбіраем папярэдне спампаваны плэйліст і ціснем Upload. Павінен з’явіцца поўны спіс каналаў.

tv05

Усё! Плэйліст загружаны. Вяртаемся да тэлевізара. Выбіраем My Playlist потым Channels Belsat TV.

tv06

Цяпер пра сумнае. Ліст, які ўтрымлівае канал Belsat TV будзе каштаваць  42 000 руб. у месяц, але адразу хачу сказаць пра тое, што там вельмі шмат цікавых каналаў у тым ліку пакет НТВ+ і 42 тыс. бел. руб. у месяц на мой погляд вельмі мала за такую колькасць каналаў. Прыдбаць поўны спіс каналаў можна пасля рэгістрацыі на сайце.

З-за таго,  што бродкасцераў на канале Belsat TV вельмі мала канал ідзе вельмі не стабільна. Здараецца так, што сігнал зусім  знікае. Каб выправіць сітуацыю трэба рэтрансляваць сігнал са спадарожнікавай антэны ў сетку torrent-tv. Я і сам думаў над тым, каб гэта зрабіць, але выходная хуткасць інтэрнэт, каб паўнавартасна гэта зрабіць, павінна быць не менш за 14 мегабітаў за секунду. Тэхналогія xADSL з’яўляецца асінхроннай і таму, не дазваляе перадаваць інфармацыю на такой хуткасці ў інтэрнэт. Дасягнуць такой хуткасці магчыма толькі па оптавалаконых каналах, а ў маім доме падключэнне па гэтай тэхналогіі недаступна. Таму, хачу звярнуцца да тых, хто падтрымлівае свабоду слова ў нашай краіне і можа гэта тэхнічна рэалізаваць з просьбай падтрымаць трансляцыю адзінага цалкам беларускамоўнага канала.

Skype#: bor.name

Email: callmebor[at]gmail.com

Тэгі:


4 Responses to “Як я гляджу BELSAT без спадарожнікавай антэны на сваім тэлевізары”

  1. 1. Bishop Says:

    Когда скачиваете плейлист, там где категории каналов, выбирайте “Отлючено”, тогда каналы будут распознаваться и появятся логотипы.

  2. 2. Yury Says:

    Друзья! Есть более простой способ. В браузере smart tv открываете ссылку

    http://www.tvp.pl/sess/tvplayer.php?object_id=17251711

    ,и смотрите канал belsat бесплатно.

    Мною проверено на телевизоре LG 2014 года.

    Можно развернуть на весь экран кнопкой внизу.

    Приятного просмотра.

  3. 3. Алекс Says:

    Вялікі дзякуй за гэты цудоўны спосаб!

  4. 4. Лёкса Кузьмін Says:

    Дадаць у плэйліст гэтыя строкі і будзе Белсат.
    #EXTINF:-1 , Belsat
    http://159.224.32.114:1313/udp/238.0.16.6:1234

Leave a Reply