it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 05


ці чытаеце вы кагосьці зь іх? ці ходзіце на “вечера поэзии и прозы”?
ці можна іх увогуле прылічыць да беларускай літаратуры?
вельмі цікавае вашае меркаваньне!..

Тэгі:


6 Responses to “як вы ставіцеся да “русскоязычных писателей Белоруссии”?”

  1. 1. turist Says:

    приходилось как-то Короткевича на русском пробовать читать… Не надо было этого делать. Хотя “Мастер и Маргарита” Булгакова на белорусском понравилась очень. Парадокс…

  2. 2. Аляксей Says:

    Ці варта лічыць Міцкевіча і Баршчэўскага беларускімі пісьменнікамі? Дарма што я ны пісалі пра Наваградчыну і Полаччыну, але ж пісалі па польску… А Гусоўскі ўвогуле на лацінскай пісаў. Ці варта адракацца ад чалавека які любіць сваю радзіму, але піша на іншай мове? Кожны сам вырашае наколькі вялікая ягоная Беларусь і наколькі багатая яе культура. Мая – вельмі багатая.

  3. 3. Давід Says:

    пытаньне сапраўды не адназначнае.
    бо мова, на якой напісаны той ці іншы твор, паказвае таксама і тую аўдыторыю, якую хацеў закрануць аўтар.
    таму калі аўтар хацеў зачапіць расейскамоўных чытачоў (а гэта не толькі расея, але й “нажаль” вялікая колькасьць беларусаў), то няма нічога дрэннага калі ён піша па расейску.

    тут усё залежыць не ад мовы, а ад самаго твору. бо можна напісаць па расейску сапраўды беларускі твор, а можна й па беларуску напісаць прарасейскую лухту…

  4. 4. Віталь Says:

    Тое , што некторыя літаратары з Беларусі пішуць на рускай мове, сведчыць не аб тым, што гэта – усведамленне імі велізарнай значнасці сваіх твораў, якія павінны знайсці шырокае кола чытачоў на абшарах былога СССР у сукупнасці з канстытуцыйным правам на выбар мовы… У гэтым рускамоўным варыянце, хутчэй за ўсё, хаваюцца як нейкія палітычныя погляды, так і пэўная ўласная эканамічная кан’юктура. Магчыма, ім проста “западло” прымушаць сябе ведаць беларускую мову і на ёй нешта пісаць.
    Калі гэта так, дык якая карысць для беларусаў у такіх аўтарах , якія імкнуцца быць носьбітамі нейкіх агульначалавечых каштоўнасцей, забываючыся, што адной з галоўных каштоўнасцей любога народа з’яўляецца яго мова?

  5. 5. Paval Says:

    Давід Says: то няма нічога дрэннага калі ён піша па расейску.
    Няма-няма,
    але калі мы дайшлі ужо да таго, што сайт беларускіх пісьменнікаў не мае нават беларускай версіі…. а беларускую мову(словы) на “беларускіх” тв каналах ужо часцей чуеш у якасці “асвятлення” пытання апазіцыі

  6. 6. Сяргей Says:

    Не лічу такіх беларускімі і не хаджу на іх вечары. Нават Сьвятлана Алексіевіч не беларуская пісьменьніца, бо сама лічыць, што належыць да рускай культуры і праз гэтую моцную культуру ў яе больш магчымасьцяў быць пачутай у сьвеце. (Я так зразумеў яе выказваньні)

Leave a Reply