it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 07

калі я быў малы, то любіў слухаць казку пра цмокаў. пра тое, як герой адсякаў цмоку адну галаву, а пакуль адсякаў другую — на месцы першай вырастала новая. гэты кругазварот галоваў у прыродзе так мяне ўражваў, што сустрэчы з сапраўдным цмокам я ня вельмі прагнуў.
потым я пачытаў кніжку “Лагодны цмок” — і падумаў: а можа, беларускі цмок — добры? як і мы, любіць есьці бульбу, і таму рахманы ды памяркоўны? ці можа быць такі цмок? ці можа, і людзямі такімі быць ня надта добра?..
а то аддадуць злым дзядзькам ржавую трубу — і ня будзе чым цмоку людзей палохаць, агонь выструменьваючы.

давайце памроім, дзе мог бы жыць беларусі цмок? у полацкіх лябірынтах? нясьвіскім ходзе на Анёльскую гару? на трэцім падземным паверсе Ружанскага палаца?..
ці вы ведаеце дакладнае месца? 😉

ілюстрацыя з сайта http://balachonau.puls.by

Тэгі:


7 Responses to “як вы думаеце, дзе жыве беларускі цмок?”

  1. 1. Мiкалай С Says:

    Дзе ён мог жыць не ведаю, але, здаецца, зараз ён жыве ў Драздах

  2. 2. kolt Says:

    А я думаю, что он живёт в Пуще. Тихий такой, спокойный, экосистему не нарушающий. Скучает по тем временам, когда девственниц хватало на всех, тихо жрёт неучтённых зубров и изредка по ночам взлетает размять крылья. Но низенько, чтобы ПВО не засекли.

  3. 3. vedmo4ra Says:

    В шахтах Солигорска)))) Похож на шахтера после смены))))

  4. 4. Вiталь Says:

    ЦМОК жыве на самым глыбокiм возеры Беларусi, на Селяве, блiжэй да Худауцоу, так такi прыгожы высокi бераг.

  5. 5. Віталь Says:

    Мінск, Карла Маркса 38

  6. 6. Ася Паплаўская Says:

    Цмок у кожным з нас

  7. 7. Непамяркоўны Says:

    ” Цмок”- гучыць неагрэсіўна, прыгожа. Таму наш цмок добры ў душы і не падобны на іншых, і хутчэй за ўсе ен схаваўся на весках, шпацыруе сабе зараз па печках, грэецца, агонь пажырае!

Leave a Reply