it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 23

Урывак з гутаркі Міхася Скоблы і Анатоля Вераб’я (перадача “Вольная студыя” на Радыё Свабода).

Дзякаваць Богу, наш нацыянальны геній Улазімер Караткевіч не паслухаўся вядомага ката і падонка Крапіву, які многіх пісьменьнікаў падвёў да Сібіры ці расстрэлу, а таксама выдаў ганебны расейска-беларускі слоўнік, дзе капітальна спаганіў і зрусіфікаваў мову.

Скобла: «Караткевіч-пачатковец, як і ўсе пачаткоўцы, зьвяртаўся па параду да масьцітых пісьменьнікаў. Наколькі я ведаю, ён дасылаў свае творы тром ужо тады клясыкам — Якубу Коласу, Кандрату Крапіве і Максіму Танку. Ці ўсе разгледзелі ў ім будучага генія?»

Верабей: «Якубу Коласу Караткевіч даслаў “Казкі і легенды маёй радзімы” — агульны сшытак на 129 старонак. Там былі казкі “Вужыная каралева”, “Лебядзіны скіт”, верш “Машэка”… Але ён не атрымаў адказу ад Якуба Коласа. Думаецца, што прычынай тут — сталыя гады Коласа, яго хваробы, грамадзкая занятасьць…»

Скобла: «Але ў Коласа быў літаратурны сакратар — Максім Лужанін».

Верабей: «Ня буду гадаць-варажыць, як там было. Але ніякага адказу Караткевіч ад Коласа не атрымаў. А вось ад Крапівы атрымаў. Ды такога разноснага ліста, што гэта яго надоўга выбіла з творчай каляіны. Вядомы байкапісец параіў Караткевічу ніколі не займацца паэтычнай творчасьцю. А Максім Танк проста ўзяў і надрукаваў часопісе «Полымя» верш «Машэка». І гэты факт, як потым прызаўся Караткевіч, пераламаў яго лёс, ён паверыў у сябе як пісьменьніка. Потым Караткевіч з Танкам гады два перапісваліся».


11 Responses to “Як Крапіва раіў Караткевічу не займацца паэтычнай творчасьцю”

  1. 1. booxter Says:

    Ага, Колас таксама кат: выдаў слоўнік разам з Крапівам, падвёў да Сібіру ці аднаго творцу, шальмаваў з трыбун нацдэмаў…

  2. 2. Мікалай Says:

    Чы не сорамна, Глебе? (пытанне рытарычнае)

    Пра Броўку напісаў прыкрую нататку “Белай яблыні грому”, тут …

  3. 3. labadzenka Says:

    як стане сорамна — я вам паведамлю

  4. 4. labadzenka Says:

    to booxter
    наконт Коласа — нязгодны

  5. 5. booxter Says:

    Нязгодны з чым? Ён не быў суаўтарам слоўніка? Не шальмаваў нацдэмаў?

  6. 6. labadzenka Says:

    нязгодны з тым, што Колас — кат. мне невядомыя выпадкі, каб Колас кагосьці давёў да Сібіры ці сьмерці. распавядзіце — буду ведаць

  7. 7. labadzenka Says:

    Купала таксама ліст Сталіну пісаў. дык што нам, Купалу за гэта шэльмаваць?

  8. 8. booxter Says:

    Шальмаваць пачалі вы. У тагачаснай таталітарнай, забойчай сітуацыі варта наогул перастаць шукаць катаў; калі шальмаваць, то ўчынкі, а не людзей як такіх. Вось з 1950-ых гг. ужо можна пачынаць шукаць “выблядкаў ад калыскі”…

  9. 9. labadzenka Says:

    згодны. ня нам асуджаць тых людзей… мэсыдж быў такі: між Караткевічам і Крапівом я выбіраю Караткевіча

  10. 10. booxter Says:

    Без сумненняў, што Караткевіча. 🙂
    Агулам, у апісанай сітуацыі маем справу проста з творчай глухасцю на таленты, можа, “зорнасцю”, а, можа, і зайздрасцю… Не крымінал, вядома, хоць і крыўдна за Ўладзіміра.
    Ну, на тое ён і Ўладзімір, каб зняпраўдзіць крапівоўшчыну!

  11. 11. Olga Says:

    Цікава! Ня ведала такога. У школе байкі Крапівы казаліся прыкольнымі і імідж яго быў (ці падаваўся) цалкам станоўчым

Leave a Reply