it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 13

Усе творы Ўладзімера Караткевіча, як і іншых пісьменьнікаў, што працавалі за савецкім часам, кранула рука цэнзара. І часам кранула істотна. Рана ці позна гэтыя творы, асабліва знакавыя і важныя, трэба будзе перадрукоўваць нанова — без гэтых правак, месцамі абсалютна ідыёцкіх і недарэчных, парою проста “ідэалягічна вывераных” у духу часу.

Працую зараз з рукапісам “Ладзьдзі Роспачы”, рыхтуючы яго для ўнікальнага выданьня (прачытаць пра яго і ахвяраваць можна ТУТ ). Правак ха-апае!

Вось толькі некалькі зь іх.

Гэтая раззлавала мяне найбольш:

Так у акадэмічным выданьні Збору твораў (тэкст туды перадрукоўваўся з кнігі 1975 году).

А вось так было ў Караткевіча…

Слова “беларусы” ці “беларускі” агулам 4 разы ў творы заменена на іншыя азначэньні. Сьвядомая касмапалітызацыя (ува многім пасьпяховая) нашай нацыі…

Вось тут праўка абсалютна недарэчная. Рэдактар проста не дагнаў, пра што ідзе гаворка.

Так у Караткевіча:

Каралева Бона падарыла Гервасію Выліваху залаты з партрэтам вялікага Цыкмуна (Жыгімонта). Залаты — у дадзеным выпадку — гэта манэта (злоты).

Выліваха, як памятаем, прасьвідраваў у залатым дзірку, павесіў на шыю і ў цяжкія моманты…

выцягваў залаты за ланцужок і любаваўся ім. І Выліваху ад гэтага рабілася значна лягчэй.

Рэдыктары, аднак, не дапёрлі што да чаго і паправілі “як трэба”:

І Выліваха замест залатога (манэты) стаў у кнізе выцягваць залаты ланцужок. Поўнае глупства, якое зьмяніла сэнс.

Ёсьць і такія праўкі, якімі арудуюць выдавецкія карэктары і сёньня (магчыма, гэта тыя самыя карэктары, што і ў 1975 годзе).

Калі дзесяць гадоў таму я пачынаў працаваць у газэце “Голас Радзімы”, 70-гадовая карэктарка патрасала ў мяне перад носам слоўнікам 60-х гадоў і казала: “Як я пісала Ефрасіння без літары “ў” — і буду пісаць”. Я ўпарта працягваў пісаць “Еўфрасіння”, яна ўпарта працягвала выкрэсьліваць.

Дык вось, Караткевічаў “Полацак”…

…пасьпяхова рабіўся…

Гэта толькі некалькі прыкладаў, як рука пільнага цэнзара можа акуратна “пачыкаць” твор так, што ў выніку чытачы і не здагадаюцца, што аўтар напісаў неяк інакш. Радуе, што такія геніяльныя творы, як “Ладзьдзя Роспачы”, ніякі цэнзар у глябальным сэнсе не сапсуе.

Зараз я працую над поўным аналізам усіх правак у “Ладдзьдзі”.

І безцэнзурны Караткевіч — адкрыцьцё для мяне. Спадзяюся, і для вас будзе.

Уладзімер Караткевіч, 1968 год

Фота Сяргея Панізьніка

Тэгі: , ,


8 Responses to “як савецкая цэнзура правіла Караткевіча (фота)”

  1. 1. vedmo4ka Says:

    Классно Суперпост, настоящее открытие. Молодец, Глеб. Прочла с удовольствием, спасибо

  2. 2. Татьяна Says:

    Очень здорово, Глеб, что есть такие люди, как Вы! На протяжении всей истории “человечество” стремится уйти от истины, подменить её более приемлемой, “выгодной” кому-то ложью. И что самое удивительное – правда не скрывается, но её почему-то никто не ищет. Наверное, легче жить навязанной идеологией – она ведь подаётся готовой и простой, не надо думать, анализировать, делать выводы и искать истину.
    Спасибо Вам за найденную правду.

    С уважением,
    Татьяна А.

  3. 3. hvylya Says:

    “Слова “беларусы” ці “беларускі” агулам 4 разы ў творы заменена на іншыя азначэньні. Сьвядомая касмапалітызацыя (ува многім пасьпяховая) нашай нацыі…”
    з білорусів робили бидло, як і з українців.
    Киянин Глузман написав у інтерв’ю, що ще у сімдесятих він зрозумів, що у СРСР крім гноблених євреїв є ще євреї, і вони називаються українці…

  4. 4. aleni6e Says:

    люблю Караткевіча і не люблю цэнзуру)

  5. 5. miram Says:

    1 — праўка выглядае рэдактарскаю. 2 — ідэйны зьмест пацярпеў, затое палепшала граматыка. 3 — хутчэй за ўсё, тэхнічны недагляд пры ўнясеньні правак. 4 — фармальны момант.

    Цікава было б прасачыць гісторыю публікацыяў — ці ад самага першага этапу гэтыя праўкі замацаваліся ў друкаваным тэксьце, ці пазьней. Упершыню, як кажа камэнтар да Збору твораў, ЛР была апублікавана ў “Немане” — значыць, па-расейску; там мусіла быць свая рэдактура і свае глюкі.

  6. 6. Вольга Says:

    Вельмі цікавы і карысны пост. Такая інфармацыя павінна быць распаўсюджана. Абавязкова параю сябрам азнаёміцца з ёй.

Leave a Reply