it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 01

Сёньня выйшаў дыск:
супольны праект паэта Сяргея Панізьніка і Блога Глеба Лабадзенкі:

galasy_vokladka1

“ГАЛАСЫ Ўладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год”




Глядзіце відэа:



Слухайце аўдыё:

[media id=1 width=320 height=240]

На дыску зьмешчаныя ўнікальныя архіўныя запісы: 5 вершаў і 3 песьні Караткевіча (ў аўтарскім выкананьні), 7 вершаў Ларысы Геніюш (у аўтарскім выкананьні), 7 вершаў Барадуліна.
З Дзядзькам Рыгорам фішка асаблівая. Тыя самыя 7 вершаў, якія ён начытваў на мікрафон у 1968 годзе, я запісаў, як ён начытвае цяпер. Запісы адмыслова ідуць на дыску парамі. Атрымалася шыкоўна!
+ БОНУС: 8-хвілінны расповед Сяргея Панізьніка пра тое, як запісваліся гэтыя галасы.
Гэты дыск павінен мець кожны беларус!..

сьпіс трэкаў

treki1

пры падтрымцы

культурніцкай кампаніі

budzma

ПРЭСА ПРА “ГАЛАСЫ”

Беларуская асацыяцыя журналістаў
Блог Андрэя Хадановіча
Глобус Беларусі
Будзьма!
Радыё Свабода
Твой стыль (Гародня)
Блог Аляксея Кульбіцкага
Радыё Рацыя

Тэгі:


10 Responses to “Выйшаў дыск з запісамі галасоў Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна 1968 году”

  1. 1. Аляксандр З фоцікам Says:

    У першую чаргу гэта патрэбна з ранку слухаць прэзу, каб крыху ўзняць свой … .

  2. 2. Сяргей Шапран Says:

    Добрая ідэя (паўтаруся) і добрае яе ажыццяўленне. Асабліва ўражвае фотаздымак Ларысы Геніюш (паклон спадару Сяргею Панізніку). І дызайн вельмі цікавы. Карацей кажучы, малайчына, Глеб.
    Засмучае толькі адно: кожны раз калі ты публічна прыгадваеш мяне, такое адчуванне, быццам размова ідзе не пра мяне, а пра некага амаль анёла, які па зямлі тут тупае. Ці ты з кімсьці мяне блытаеш, ці пра некага іншага Шапрана гаворыш – калі так, дык выбачай! 

  3. 3. Slivator Says:

    Ну-ну.. Все у нас такие умные, а как до дела доходит – хрен там..

  4. 4. Лех Качинский Says:

    Глеб,что тебе приказывают Голоса?
    Я бы купил диск,только ради Бонуса.Где купить

  5. 5. astrynczanka Says:

    дыск – сапраўдны шыкоўны падарунак.
    якія яны ўсе прыгожыя – шляхетная Л.Геніюш, рамантык з няўрымслівай чолкай У. Караткевіч і незвычайнай прыгажосці Р.Барадулін.
    сапраўдным адкрыццём для мяне стаў голас У.Караткевіча. не ўяўляла, што ён меў такі прыгожы малады голас.
    ці можна знайсці дзе-небудзь відэа з У. Караткевічам і яго фільмы?
    дзякуй С.Панізьніку, Г. Лабадзенку і ўсім, хто спрычыніўся да выдання гэтага дыска.

  6. 6. Кэт Says:

    Глеб, а колькі каштуе дыск?

  7. 7. labadzenka Says:

    дыск можна набыць у “Акадэмкнізе”, кошт 15 тысяч

  8. 8. Trasheater Says:

    А найбліжэйшым часам аніякіх запісаў не плануецца яшчэ выдаваць? Ці больш і не засталося такіх артэфактаў?

  9. 9. Людмила Полещук Says:

    Праслухаць няма могчымасці…Чаму???

  10. 10. Людмила Полещук Says:

    Усё зразумела—гэта рэклама (((((((((((((

Leave a Reply