it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 14

здараецца, я думаю пра несправядлівасьць і нелягічнасьць нашага жыцьця. і шукаю для сябе апраўданьні і выйсьці. і знайшоў калі ня гэта, то рацэпт — як патлумачыць сабе многія няправільныя рэчы.

гэта — выратавальныя двукосьсі.

вось, скажам, пачынае ўва мне ўсё бунтаваць, што Упраўленьне па ахове спадчыны спускае на тармазах шматлікія справы з разбурэньнямі помнікаў архітэктуры. а паставіш двукосьсе — Упраўленне па “ахове” спадчыны — і робіцца прасьцей на душы. што патрабаваць ад такой, у двукосьсі, аховы?

альбо глядзіш ты на міжсабойчыкі апазіцыі, на дзялёжку “хто з нас важнейшы перад эўрапалітыкамі”. а паставіш двукосьці — “палітычная партыя” — і весялей глядзець на гэтую валтузьню.

альбо, скажам, пабачыш навіну — што акцыю “Беларусь — гэта мы” распачынае канцэрт беларускіх сьпевакоў Анны Шаркуновой і Германа. а паставіш двукосье — “беларускіх” — і ўсё на сваіх месцах.

ці, іншы прыклад, раскурочаць салігорскія алкаголікі ўшчэнт Нясьвіскі замак — а паставіш двукосьсі “рэстаўрацыя” — і супакойваеш сябе, што аўтэнтычнага Нясьвіскага замка больш няма…

такія двукосьсі я стаўлю кожны раз, калі ў навінах бачу словы “суд”, “закон”, “парлямэнт”, “міліцыя”…

тое, з чым чалавек ня можа згадзіцца, ён спрабуе альбо зьмяніць, альбо прыстасаваць пад сваё разуменьне.

выратавальнымі двукосьсямі.

Тэгі:


One Response to “выратавальныя двукосьсі”

  1. 1. fiesta:)))) Says:

    Я б паставіла яшчэ у двукосьсі вось што: “адукацыя”, “вышэйшая адукацыя”, “прэстыж вышэйшай адукацыі” + “мы – беларусы”

Leave a Reply