it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 05

верыць крылам адным –
ведае кожная птушка
зь яйка і да зімы
слухае толькі іх
верыць адной табе –
значыць, не прамахнуцца
ветрам глуханямым
ў птушак глуханямых
а на парозе сну
бы на парозе дому
круцяць яны гняздо
і адпускаюць дым
верыць тваім вачам
дыхаць табой бяз стомы
птушкі навучаць, што
вераць крылам адным

Тэгі:


One Response to “верыць крылам адным”

  1. 1. tuta Says:

    глеб, да мяне дайшло)) крута )))

Leave a Reply