it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 05

b4
Юрася ня стала ўчора ўвечары. ён змагаўся з падступнай хваробай некалькі год — у Менску, Празе, Ерусаліме, Мюнхене… 18 траўня, калі дактары наўпрост сказалі, што засталося мала часу, ён неадкладна вярнуўся на Радзіму.

23 траўня мы бачыліся апошні раз — наведалі яго з жонкай і сынам. жонка сьпякла ўлюбёны Юрасёў торт, якім мы яго частавалі ўзімку ў нас у гасьцях. Юрась пасядзеў з намі з гадзінку, жартаваў, гутарыў.
а літаральна праз чатыры дні ягоны стан пагоршыўся і стаў крытычны.

ня буду тут пісаць тое, што звычайна кажуць, калі чалавек памірае. дзякаваць Богу, я пасьпеў шмат-шмат разоў сказаць гэта Юрасю асабіста — што люблю, шаную і дзякую яму.

і я рады, што адна з такіх падзякаў у студзені моцна падтрымала яго.
бывай, дружа!

b5

Тэгі: ,


One Response to “вечная памяць Юрасю Бушлякову”

  1. 1. Ирина Головатая Says:

    У вечны шлях з мiрам, настаўнiк мовы роднай…

Leave a Reply