it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 26
Каталіцкі партал Гродзенскай Дыяцэзіі grodnensis.by запрашае Вас прыняць удзел у  літаратурнай вечарыне пад назвай “Вялікдзень з беларускай паэзіяй”, якая адбудзецца ў нядзелю, 2 сакавіка ў 18 гадзін у зале ім. Яна Паўла ІІ (будынак Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі, вул. Парыжскай Камуны 1).

На вечарыне плануецца выступ вядомай паэткі Дануты Бічэль , прафесара ГрДУ І.І. Траццяка, спеў дыяцэзіяльнага хора “Саntate Domino”, чытанне вершаў, выстаўкі серыі паштовак пад назвай “Вялікдзень з беларускай паэзіяй”, якія можна будзе набыць, і экспазіцыі гістарычных паштовак з Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі. Будуць прысутныя біскуп Аляксандр Кашкевіч, біскуп Юзаф Станеўскі.

Тэгі:


Leave a Reply