it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 08

Добры дзень, дзеткі, мы з вамі находзімся на экскурсіі па старынным цэнтры горада-героя Мінска!

Дык вось, дзеткі, у такіх ідыёцкіх доміках жылі нашыя продкі-малпы, бо купілі адну банку краскі на ўсю вуліцу, а замест настаяшчава дзерава (зачэм ішчо) дзелалі хрэнапенабетонавыя блокі, па-ўзросламу.

Паколькі крызісу ў нас не было ўжо тады, з бэтону рабілі без выключэньня ўсё, прычым падкрэсьлена абы-як, а каб ня капаў на галаву дождж, накрывалі гэня бэтон шкляна-мэталічнымі купаламі. Але, дзеткі, ня путайце — гэтая тэндзенцыя пайшла толькі у пятай чвэрці васямнаццатага века…

На чудзеснам срэзе гэтых дзьвярэй, які незамазалі спецыяльна, каб захаваць аўтэнціку, добра відаць, якія ахайныя былі тагачасныя майстры, якія высокаякасныя матэрыялы яны выкарыстоўвалі…

І ня думайце дзеткі, што дзядзі, якія дзелалі гэты домік, пілі водку на рабочым месцы — гэта так модна было, ляпаць бэтон па-постмадэрнісцку, а хрэнапенаблокі класьці хвалямі — бо беларусы заўжды камплексавалі бяз мора

Памятнік архіцяктуры ўсіх вякоў і народаў, таблічку Мінісьцерства культуры падорыць Мінскай Спадчіне на Новы год…

У жыцялей ніжняй вуліцы зялёная краска яшчэ аставалася, таму у яе пакрасілі і верхні дом

І ня думайце, што нашы продкі-малпы жылі з голай дупай, як у заапарку — усе двары выкладывалі выключна высокакачасцьвеннай пліткай прыроднага колеру

А вось так, дзеткі, выглядала жылішча аўстралапіцека-беларуса 200 гадоў таму

У обшчам, ансамбль цэласны і гарманічны, прэкрасна ўпісваецца ў тое месца, дзе яшчэ нядаўна быў гістарычны цэнтр горада-героя Мінска

Што, дзеткі? Домік на горке ніпахож на памятнік архіцяктуры і выклікае ў вас сумнівы? Не перажывайце, хутка дзядзі з Мінскай Спадчіны дабяруцца і да яго, і ён стане пахож на чалавечаскій

А вось тут, дзеткі, будзе старынный падвал са скарбамі і шкілетамі старажытных малпаў-беларусаў

А будзеце харашо сябе вясьці, дзеткі, кагда вырацьціце, дзядзі із Мінісьцерства падораць і вам такія таблічкі — павесіце гдзе захочаце. Дзядзі добрыя — яны разрашаюць.

Тэгі:


12 Responses to “вуліца Гандлёвая (Зыбіцкая): старынныя дамы ат Минскай Спадчины”

  1. 1. Ида Грезь Says:

    не побоюсь быть банальной : какой УЖАС! обшивка домов – ну полнейший отстой. а крыша – вааащее буээээ. да , впрочем, как и вся эта подделка-недоделка. стыдно.

  2. 2. labadzenka Says:

    гэта не абшыўка — гэта бэтон “пад дзерава”. я спачатку таксама думаў, што зялёненькі сайдынг на Жданіках прыкупілі

  3. 3. Olga Says:

    А як жа без высокакачасцьвеннай пліткі, ці забыліся, хто мае дачыненне да яе вытворчасці? На жаль не пагляджу на усю гэтую “прыгажосць”, абцасаў пазьбіваць аб яе не хачу!

  4. 4. Арына Says:

    Проста жах… Гэтыя дамы — алегорыя ўсёй нашай віртуальнай краіны.

  5. 5. Хрыся Says:

    Глебушка, ты, відаць, вельмі раззлаваўся…
    дык гэта ўсё сур’ёзна ў Мінску?

  6. 6. astrynczanka Says:

    Глеб, малайчына! цудоўны матэрыял, цікавая форма падачы 🙂

  7. 7. Apalonik Says:

    У мінскай спадчыне дакладна вісіць твой партрэт з надпісам “адстраліць пры першай магчымасьці”.

  8. 8. Ilja Says:

    Насамрэч “Менскай спадчыне” было з каго браць прыклад: зусім побач, у самым пачатку вуліцы узвышаецца цэлы комплекс “высокахудожэственных старынных дамоў” ад Расейскай праваслаўнай царквы.

  9. 9. Сергей Says:

    Знеслi аднi баракi, каб пабудаваць iншыя…дзе сэнс, хто ведае?

  10. 10. рэдукаваная Says:

    Дзе гэта “прыгажосць” знаходзіцца?

  11. 11. labadzenka Says:

    гэтая красата цягнецца ад “Журавінкі” да вуліцы Багдановіча, па беразе ракі (насупраць ВДНХ)

  12. 12. Зміцер Says:

    ламаць і будаваць наноў.

Leave a Reply