it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jun 05

Чытач Зміцер Курза даслаў сваю перапіску ў фб з Віталюрам. Натуральна, гэта нельга лічыць афіцыйным адказам, але пазіцыя прадпрыемства зразумелая.

ЗАПЫТ

Вітаю, шаноўныя Виталюр! Хочацца выказаць вашаму кіраўніцтву і калектыву шчырую падзяку за добрасумленную працу і высокую якасць абслугоўвання кліентаў. З моманту адкрыцця вашых крамаў заўжды наведваем іх усёй сям’ёю, цешча мая туды штодня ходзіць.
Вашая кампанія выклікае павагу і захапленне.
Аднак ёсць адзін момант, які, на вялікі жаль, упушчаны вамі. Гэта татальнае ігнараванне роднай беларускай мовы ў працы. А гэта ж такая ж дзяржаўная мова, як і руская. І сярод вашых пакупнікоў ёсць нямала людзей, якія шануюць сваю родную мову і хацелі б бачыць яе ў шыльдах, вывесках, надпісах у будынках магазінаў, на рэкламных плошчах (бігбордах, білбордах і інш.), на ТВ і радыё ў рэкламе кампаніі.
А так на цяперашні момант у Беларусі адзіная кампанія, якая паслядоўна карыстаецца беларускай мовай – літоўская Март’інн. Беларусы ж чамусьці пакуль ігнаруюць яе.
Упэўнены, што ўжыванне мовы будзе выдатным маркетынгавым крокам, які яшчэ больш завабіць кліентаў да вас і прынясе камерцыйны поспех.
Таму вельмі прашу звярнуць увагу на гэты ліст і павярнуцца тварам да роднай мовы!
З павагай і аптымізмам, Дзмітрый Курза

АДКАЗ

Добрый день, Дмитрий! Благодарим за интерес к нашей сети! Однако, за 19 лет деятельности у компании сложился определенный образ, фирменный стиль, корпоративная культура и маркетинговая стратегия. Руководство не считает необходимым внедрение белорусского языка, так как это будет существенным шагом в ребрендинге, который мы сделать не готовы. Надеемся на ваше понимание. 

Хорошего дня!

Тэгі:


Leave a Reply