it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 23


быў сёньня на польскім канале TVN 24. віртуальная студыя — гэта тое, што адразу цяжка кладзецца ў галаве, бо раней такое бачыў толькі ў “Зорных войнах”. людзі сядзяць і гамоняць у цалкам зялёным пакоі, без аніякіх дэкарацыяў — а гледачы на экране бачаць іх у шыкоўнай студыі з сучаснымі дэкарацыямі. гэта добра відаць на прыведзеным здымку. на маніторы — што відаць на ТВ, зьлева — як ёсьць насамрэч.
у тваёй краіне, якую аднойчы не павялі за цывілізаваным сьветам, пра гэта можна толькі марыць.
яшчэ колькі фотак


як вы здагадваецеся — ніякага самалёта няма. людзі сядзяць ва ўсё той жа зялёнай студыі


шчоўк — і я апынаўся ў цэнтры дыяграмы


шчоўк — і вядоўца пераносіцца на старуўку (стары цэнтр варшавы)


штоўк — і студыя робіцца белай


а насамрэч мы ня рухаліся зь месца, і выглядала ўсё вось так )))))

Тэгі:


2 Responses to “віртуальная студыя польскага тэлебачаньня (фота)”

  1. 1. kazalupЪ Says:

    у тваёй краіне, якую аднойчы не павялі за цывілізаваным сьветам, пра гэта можна толькі марыць…
    ЯКІЯ ж МЫ, б-дь, убогія

Leave a Reply