it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 10

сёньня быў у Валянціны Быкавай (сястры Васіля Быкава) пад Вушачамі, у вёсцы Ваўчо.

у хаце халодна. хоць і дроваў у дрывотніку хапае — але, пе-першае, 85 гадоў. па-другое, у мінулым годзе лекары вярнулі Валянціне Ўладзімераўне зрок — яна была зусім сасьлепла. пасьля гэтага забаранілі падымаць цяжкое — а дзе ж ты па адным паленцы наносісься печ вялікую прапаліць.

мінулай восеньню мы ўжо рабілі падобную справу. тады адная спадарыня ахвяравала свой абагравальнік. але калі я прыехаў да Вялянціны Ўладзімераўны вясною, высьветлілася, што ён быў не зусім спраўны, і ад пачатку грэў ледзьве-ледзьве. аднак прыродная сьціпласьць не дазволіла ёй сказаць пра гэта — так і надзявала ўсю зіму па тры курткі…

сябры, давайце зробім гэта — пакуль не ляснулі большыя маразы. скінемся і набудзем новы абагравальнік (я паглядзеў у нэце, гаворка ідзе пра 60-80 даляраў)

хто гатовы далучыцца некалькімі талерамі — лістуйце labadzenka@gmail.com

хто будзе гатовы адвезьці (па дарозе ў Полацак ці Вушачы) — пішыце таксама!

Тэгі:


3 Responses to “Валянціне Быкавай трэба абагравальнік”

  1. 1. siva Says:

    Есть тепловентилятор, подойдет?

  2. 2. Апалонік Says:

    Думаю, самы лепшы варыянт – масляны абагравальнік.
    Удзельнічаем.

  3. 3. Антоль Says:

    а газ да Ваўчоў яшчэ не правялі?

Leave a Reply