it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 28

сёньня ў менскім клюбе “графіці” адбылася закрытая прэзэнтацыя для журналістаў кружэлкі “тузін гітоў-2008”, куды ўвайшлі песьні, што перамагалі ў азначаным хіт-парадзе ў мінулым годзе.

нумар тры на дыску — песьня “вуліца дым”

у сувязі з гэтым, адмысловы госьць прэзэнтацыі — гэты самы гурт. Валошын зайграў разам з шалёна таленавітым гітарыстам, кампазытарам Андрэям Маркуцам (былы ўдзельнік гурта “Нео”) і ня меньш таленавітым віртуёзным акардыяністам Максімам Квяткоўскім. вось, уласна, і здымкі.

УВАГА! адмыслова для наведнікаў Блога — бонус! жывы запіс песьні “калыханка” з канцэрта можна спампаваць тут: kalyhanka_valoszyn/labadzenka (2.97мб)

Тэгі:


3 Responses to “валошын даў канцэрт у “графіці” (+ mp3!!!)”

  1. 1. Беляева Says:

    А почему песня исполнялась не составо Jab Club?….
    как-то это неправильно

  2. 2. labadzenka Says:

    люба, таго склада больш няма. гэта да лепшага. усё, напэўна, да лепшага.

  3. 3. Аляксандра Мяснікова Says:

    добрае выкананне. лепшае, як у тым варыянце, які быў у мяне дагэтуль. усё да лепшага.

Leave a Reply