it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 11

КАЛІ ЛАСКА, КАЛІ СЯРОД ВАШЫХ ЗНАЁМЫХ ЁСЬЦЬ ЛЮДЗІ З АЗНАЧАНЫХ ГАРАДОЎ, ПЕРАДАЙЦЕ ІМ ГЭТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ.

На базе “Рэгіянальнай газеты” арганізуецца Школа маладога журналіста.

Прымаюцца ахвочыя ад 16 да 23 гадоў (у выключных выпадках мяжа вагаецца ў абодва бакі). Заняткі бясплатныя. Будуць праходзіць раз на тыдзень у суботу ці нядзелю ў рэдакцыі “РГ” (Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а). Раз на месяц найлепшыя вучні будуць выпраўляцца ў Мінск на майстар-класы да вядучых беларускіх журналістаў.

У Школе маладога журналіста вы:

– атрымаеце асноўныя навыкі сучаснага журналіста;

– навучыцеся лепш камунікаваць з людзьмі, здабываць і апрацоўваць інфармацыю;

– атрымаеце веды па web-журналістыцы, журналістыцы блогаў;

– навучыцеся рабіць і апрацоўваць фота, аўдыё, відэа.

Заняткі праводзіць журналіст Глеб Лабадзенка (працаваў у “Комсомольской правде” в Беларуси”, “Звяздзе”).

Працы навучэнцаў будуць друкавацца ў “Рэгіянальнай газеце” ды на сайце газеты www.rh.by

 

Устаноўчы занятак адбудзецца у нядзелю 16 кастрычніка а 12 гадзіне ў рэдакцыі “Рэгіянальнай газеты” (Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а). У разе неабходнасці можна прыходзіць з бацькамі.

Дадатковая інфармацыя і запіс у Школу:

(8-025) 684-2006

labadzenka@gmail.com

skype: labadzenka

Тэгі: ,


11 Responses to “УВАГА для жыхароў Маладзечна, Вілейкі, Смаргоні, Валожына!”

  1. 1. Kolt Says:

    Ат, блин, в моём городе нет. А я бы сходил…

  2. 2. vedmo4ka Says:

    Ну а если вы из Слуцка или Солигорска, Глеб даст вам координаты тренеров школы молодого журналиста в этом регионе. Спешите, у нас занятие будет уже в субботу. Набор идет бурно, но осталось несколько вакантных мест – до 10 октября можете успеть

  3. 3. vedmo4ka Says:

    Пардон, до 16 октября)))

  4. 4. kolt Says:

    Я из Несвижа.
    Тут у нас совсем глухо… 🙁

  5. 5. ptitsina Says:

    kolt, тебе ближе в Слуцк. Приезжай к нам в школу молодого журналиста!

  6. 6. Kolt Says:

    Мне до Слуцка 30 км. С нынешними ценами на бензин это как в соседней стране.

  7. 7. Мiкалай С Says:

    Шаноўны Kolt, Вы ж iнфарматык (па Вашых каментарах), павiнны зарабляець вышэй сярэдняга, няўжо для сябе шкада?

  8. 8. Kolt Says:

    Информатик – это учитель информатики. А мне в своё время приходилось учить учителей информатики. 🙂
    В Слуцк в субботу не смогу приехать, как ни крути.
    Надеюсь, Глеб проведёт выездную сессию в Несвиже когда-нибудь.

  9. 9. Мiкалай С Says:

    Iнфарматык гэта праграмiст

  10. 10. ШМЖ-15 Says:

    А калі вы з Горадні, то Вам да нас:

    http://shmzh.blogspot.com/p/blog-page.html

  11. 11. Aksanka Says:

    прашу прабачэння, як часта праходзіць такая школа? І калі будзе наступны набор?.& myterpsy@rambler.ru мая паштовая скрыня на ўсялякі выпадак. адкажыце, каліласка!

Leave a Reply