it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 14

BY_ROOM_el_kvietimas_RU

Беларускія грамадзянскія актывісты арганізуюць Bў-ROOM – творчую грамадзянскую прастору, якая будзе дзейнічаць адначасова з Віленскім самітам. Гэтая падзея, якая адбудзецца 28-29 лістапада, прыцягне ўвагу да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі – найбліжэйшага геаграфічнага партнёра Еўрапейскага Саюза, які дагэтуль застаецца з большага ізаляваным ад Усходняга Партнёрства. Мерапрыемства запрашае літоўскіх і еўрапейскіх полісі-мейкераў, дыпламатаў і беларускіх актывістаў, каб прадставіць самыя паспяховыя прыклады грамадскай дзейнасці ў Беларусі. На пляцоўцы Bў-ROOM можна будзе не толькі пагутарыць з беларускімі актывістамі, пазнаёміцца з іх дзейнасцю, наведаць фота-выставу, паглядзець найноўшыя фільмы і ролікі, але і сачыць наўпрост за ходам Грамадзянскага форуму Усходняга Партнёрства. Наведаць Bў-ROOM запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ў Беларусі, Усходнім партнёрстве у развіцці грамадзянскай супольнасці ўвогуле, тыя, хто займаецца актыўнай грамадскай дзейнасцю у такіх сектарах як культура, адукацыя, экалогія, першасныя грамадзянскія ініцыятывы, гендар, правы чалавека і даследаванні.

  У праграме мерапрыемства: – Выстава Belarus Press Photo – Кірмаш грамадскіх арганізацый – Панэлі, прысвечаныя адносінам Беларусі з Еўрапейскім Саюзам – Круглыя сталы – Мудьтымедыйная прастора: фільмы, ролікі і інш. – Прэс-рум для журналістаў – Нефармальныя дыскусіі і дэгустацыя беларускай кухні – Жывая трансляцыя Грамадзянскага форуму Усходняга Партнёрства

Мерапрыемства адбудзецца 28-29 лістапада ў гатэлі Novotel у Вільні (Gedimino pr., 16). Для рэгістрацыі і атрымання больш дэталёвай інфармацыі пішыце на электронны адрас info.byroom@gmail.com.   Арганізатары: Belarus Press Photo, Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт, Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”, Еўрарадыё, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, ByWatch     Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” паводле арганізатараў

Тэгі:


Leave a Reply