it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 01

Каб паглядзець падрабязную інфармацыю пра кнігі, прагартайце старонку ўніз.

Кнігі дасылаюцца накладзеным плацяжом па Беларусі. Кошт дастаўкі (незалежна ад колькасці кніг) — 4 рублі. Магчымы самавываз у Менску. Для гэтага НЕ ЗАПАЎНЯЙЦЕ адрас, а пакіньце каментар у апошнім полі.

Для замовы кніг, калі ласка, запоўніце ніжэйшую форму

[contact-form-7 id=”27302″ title=”замова кніжак”]

 

—————————————————

DZ12

 

“дзіцячая заМова” — вясёлы маляваны дапаможнік па беларускай мове! пасуе як дзецям, гэтак і дарослым.

“Ліквідацыя”. Аповесць Васіля Быкава, уключаная ў школьную праграму пад назвай “Сотнікаў”. Даследчык Сяргей Шапран адмыў тут 100 цэнзарска-рэдактарскіх савецкіх правак. 370 старонак, цвёрдая вокладка. Старонкі з кнігі можна паглядзець ТУТ.

 

78020_900

“У неба пехатою”. Пасмяротная кніга Рыгора Барадуліна, куды ўвайшлі вершы апошніх гадоў. Укладальнік Сяргей Шапран.  224 старонкі, мяккая вокладка. Падрабязней пра кнігу можна пачытаць ТУТ.

“Перакуленае/Опрокинутое” — кніга выбраных вершаў Рыгора Барадуліна з перакладамі на рускую мову. Укладальнік Сяргей Шапран.

“Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы”.  Кнігу складаюць 20 урокаў на розныя тэмы (слоўнікі, граматыка, цікавінкі, заданні для самакантролю). Цвёрдая вокладка, 168 старонак тэксту, 32 старонкі фота (здымкі з усіх 10 гарадоў, дзе адбываюцца курсы). Навуковы рэдактар – доктар філалагічных навук Генадзь Цыхун. Дызайн Насты Арайс. Арыгінальныя ілюстрацыі мастака Рамана Шыка.

“Нататкі таткі” — кніга дзіцячых вершаў Андрэя Хадановіча. Прызнана “Кнігай года – 2015” паводле версіі экспертаў ПЭН-цэнтра.

“Беларускі эратычны фальклор” — крыніца народнай мудрасці і гумару. Рэкамендуецца чытачам, старэйшым за 18 гадоў.

“Хронікі Нарніі” — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія “Уладар пярсцёнкаў”) лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі. Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў “Хронік” на 41 мове. Чарговай мовай, на якой выходзіць гісторыя Нарніі, становіцца беларуская!

 

 

 

 


One Response to “Унікальныя беларускія кнігі замаўляйце тут!”

  1. 1. Guest Says:

    Вітаю! А ці павінна было нешта прыйсці на і-мэйл пасля адпраўлення замовы?

Leave a Reply