it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 22

dzietkiДзіцячая танцавальна-спартовая студыя “Дзеткі+” прэзентавала ўнікальныя аўтарскія праграмы ранняга развіцця дзяцей. Высокакваліфікаваны педагог займаецца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі фізкультурай,  лагарытмікай, акцёрскім майстэрствам, ролевымі гульнямі, прыкладнай і творчай дзейнасцю. Галоўная асаблівасць гэтых праграм ў тым, што праца з дзецьмі вядзецца выключна на беларускай мове.

 

Заняткі ў рамках праграмы падзяляюцца на два на два кірункі ў залежнасці ад узросту дзіцяці: “МаМаняты” і “Тэатр рухаў”. Кожны з накірункаў мае свае асаблівасці і свой набор методык. Усе методыкі, дарэчы, аўтарскія, распрацаваныя з улікам апошніх тэндэнцый у педагогіцы. Заняткі праходзяць у малых групах па 5-10 чалавек, што дае магчымасць надаць увагу кожнаму дзіцяці асобна і ўсім разам адначасова.

Вядзе заняткі ў беларускіх групах Алена Церашкова –  мама чацвярых дзяцей, кожнага з якіх яна выхоўвае менавіта на беларускай мове. Алена ўпэўнена: калі пачаць вывучэнне роднай мовы з ранняга дзяцінства, то потым у школе яна не будзе ўспрымацца як “другая замежная”. Мы клапоцімся пра тое, каб увесь матэрыял падаваўся цікава для нашых маленькіх вучняў.Да таго ж навукова даказана, што мозг у дзетак-білінгвістаў (тых, якія з маленства жывуць у двухмоўным асяроддзі) развіваецца лепш.

 

“Калі ў мяне нарадзілася дзіцяці, я задалася пытаннем пошука развіваючых заняткаў для яго, але так і не знайшла. У Мінску існуе шмат школ ранняга развіцця, дзе заняткі вядуцца на рускай і нават ангельскай мове. Тады і узнікла ідэя асабіста стварыць беларускамоўныя групы ў прыватным цэнтры, каб беларускамоўныя дзеткі і тыя, хто хоча вывучаць мову мелі магчымасць займацца па сучасных педагагічных методыках, знаёміцца з аднадумцамі і развівацца”, – кажа Вікторыя Язвінская, куратар беларускамоўнага накірунку ў студыі “Дзеткі+”.

 

У аснову заняткаў пакладзена ідэя пра тое, што дзецям цікавей атрымліваць веды ў спартова-гульнявой форме. Таму ў студыі “Дзеткі+” ніхто не сядзіць за партамі: усе заняткі дынамічныя і вясёлыя. А казачныя тэатральныя пастаноўкі дазваляюць развіваць апроч інтэлекту і фізічных навыкаў яшчэ і вобразныя мысленне, якое адказвае за творчасць.

 

Аналогаў праграмам “МаМаняты” і “Тэатр рухаў” ў Менску няма. На сённяшні дзень занятак у студыі “Дзеткі+” з’яўляецца амаль што адзінай магчымасцю ўкараніць зусім маленькіх дзяцей у беларускамоўнае асяроддзе.

 

Запіс у групы ўжо вядзецца. Пачатак заняткаў – 3 верасня.

 

Запісаць свайго дзіця ў беларускамоўныя групы ранняга развіцця, а таксама атрымаць дадатковую кансультацыю можна па тэлефонах:

 

+375 29 64-999-24

+375 29 84-999-24

 

Ці па электроннай пошце : info@detkiplus.by

Сайт: http://detkiplus.by/

Тэгі: ,


Leave a Reply