it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 29

damel

 

12 чэрвеня ў 19.00 Музычны салон музея гомельскага палаца Румянцавых і Паскевічаў запрашае на прэзентацыю унікальнай карціны-іконы мастака нумар адзін у Беларусі XIX стагоддзя – Яна Дамеля. Абраз Святога Язэпа з Дзіцяткам Ісусам будзе выстаўлены ў Белай гасцінай палаца.

Трохметровае палатно будзе дэманстравацца пад арганную музыку ў выкананні арганісткі Полацкага Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай. Прагучаць творы Баха, Букстэхудэ, Сабадзіні, Цыполі, Бельмана і Ліста. Кошт квітка 45 тысяч рублёў. Пасля прэзентацыі ў палацы палатно адправіцца назад у касцёл вёскі Вішнева і зойме там пачэснае месца над галоўным алтаром.

Нагадаем, 200-гадовы ўнікальную для Беларусі абраз знайшоў вернік гомельскага рыма-каталіцкага касцёлаАнатоль Шчучко і прывёз на рэстаўрацыю ў Гомель.

паводле Catholic.by

Тэгі: ,


3 Responses to “унікальны абраз Яна Дамеля вяртаецца ў Вішнева”

  1. 1. Андрэй Чарняўскі Says:

    Адкуль упэўненасць, што гэта твор Дамеля? Подпісаў там, здаецца няма. Карціна больш нагадвае творы эпохі барока. Ян Дамель мастак іншае эпохі класіцызму. Прадстаўнік Сулістроўскага, уладальніка зямель, каля Вішнева, які заказаў Дамелю абедзьве карціны не згадвае іх назвы. Сам Ян Дамель у лісце да свайго знаемага Цэйзіка за 1811 год, піша іх назвы “Тадэвуш”і “УЗНЯСЕННЕ” і нічога не кажа пра Св.Іосіфа. Сумніўна, што пасля паўстання 1863, занадта каталіцкі твор, пакінулі б у царкве. У спісе работ Дамеля не згадваеццца “св. Іосіф”. Памылкова і думка, што ў Беларусі захаваўся адзін твор Дамеля “Св. Канстанцыя” з Нясвіжа, зараз у НММ, там жа ёсць “Хрыстос” з Кальварыйскага касцёлу, пакуль не адрэстаўраваны. Таму твор аднесці да прац Дамеля трэба з пэўнай засцярогай. Варта было б звярнуцца да спецыялістаў, напрыклад – А. Ярашэвіча, А. Карпенка з НММ. У любым выпадку гэта выдатны ўзор мастацкае рэчы, створанай на Беларусі.

  2. 2. labadzenka Says:

    вельмі цікавая думка, дзякуй!

  3. 3. Харэўскі Says:

    Цалкам слушны камэнт! Адносна канкрэтна гэтага абраза была запушчаная інфармацыя пра мэдыі, дзе безапеляцыйна сьцвярджалася, што гэты абраз належа пэндзлю Дамеля. Таму многія цалкам даверыліся гэтаму… Ну, напр, можа насамрэч гэта падпісны абраз, з аўтографам Дамеля, калі ўсе мэдыі так катэгарычна цьвердзяць? Сапраўды, варта зьвярнуцца да нашых слыннах адмыслоўцаў па тлумачэнні.

Leave a Reply