it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 03

HATA

Хата ў Рагачове, дзе падоўгу жыў у дзядзькі Ўладзімер Караткевіч, дзе напісаў “Ладзьдзю Роспачы”, “Сівую легенду”, “Віно дажджоў”  і  часткова “Каласы пад сярпом сваім”

Як паведамілі рагачоўскія сябры, мая публікацыя ў “Звяздзе” выклікала небывалы рэзананс сярод мясцовай вэртыкалі.

Старшыня райвыканкаму сабраў экстранную нараду, на якой чытаў артыкул уголас, ляпаў кулаком па стале і патрабаваў ад падначаленых “неадкладна ўстраніць усе апісаныя тут факты” і “пракраціць пазорыць яго на ўсю краіну”!.. Высьветлілася, што пра сувязь Караткевіча з Рагачовам мясцовая ўлада даведалася менавіта з майго артыкула. У выніку галава раёна даў даручэнні прывесці ў парадак вуліцу і дом, дзе падоўгу жыў Караткевіч, павесіць на доме адпаведную мэмарыяльную дошку. Таксама запатрабаваў прывесці ў парадак капліцы на могілках, дзе зараз — грамадзкая прыбіральня.

Тым часам, сябры, нашая з вамі справа — паставіць помнік на магіле бабулі Уладзіміра Караткевіча. Літаральна днямі я дакладна буду ведаць, колькі трэба грошай — тады можаце пачынаць здаваць.

На ўладу спадзявайся, а сам рабі!..

Тэгі: ,


3 Responses to “улады Рагачова адрэагавалі на мой артыкул”

  1. 1. Lighti Says:

    Журналістыка – лекар лесу:)
    Маладзец! Так трымаць!

  2. 2. Мiкалай Says:

    яны ж могуць хату сайдынгам аблiцаваць.

  3. 3. astrynczanka Says:

    а чыво? харашо будзет сматрэцца 🙂 а яшчо трэба краснасельскай пліткай вылажыць сцежкі, як у Гродне…

Leave a Reply