it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 23

Яўген Валошын, “Звязда”

Мая пляменніца Сафія навучаецца ў другім класе добрай гімназіі. Як пачаўся навучальны год, прыйшоў да маленькай дзяўчынкі з інспекцыяй: як жыццё, што ў школе?

На сцяне ў дзіцячым пакоі вісіць расклад урокаў. Пільна праглядаю яго і бачу: урокаў рускай мовы за тыдзень — тры, беларускай — два. Пытаюся ў сястры, што гэта азначае? Адказвае, што нейкім чынам памянялі навучальную праграму, і беларускай мовы стала менш…

У 1993 годзе бацькі аддалі мяне ў беларускамоўны клас звычайнай сярэдняй школы. Усе ўрокі — у тым ліку і матэматыка, і выяўленчае мастацтва, і фізкультура — выкладаліся па-беларуску. Пры гэтым настаўніца, Людміла Міхайлаўна, была вельмі таленавітым і адказным чалавекам. Вучыла яна добра, а не як Бог на душу пакладзе. Закладзеныя ў дзіцячую псіхіку патрыятычныя асновы раскрыліся пазней, калі я навучаўся ўжо ў рускамоўных класах, але цвёрда ведаў — што важнае ў гэтым жыцці, а што другараднае. У выніку тыя чатыры пачатковыя класы ў самай звычайнай пачатковай школе зрабілі з мяне чалавека — я скончыў ліцэй Белдзяржуніверсітэта і потым аднайменны ўніверсітэт.

І вось я сёння спрыяю развіццю роднай мовы, сам ёй карыстаюся, пішу ў газету, а на гімназічным раскладзе маёй пляменніцы ў гэты ж час бачу тры ўрокі рускай мовы і два — беларускай.

Калісьці з майго пачатковага беларускамоўнага класа зрабілі звычайны рускамоўны клас. І памятаю, як я, рамантычны падлетак, пісаў у 2000 годзе пісульку ў адну з газет: “Чаму ў Беларусі закрываюць беларускія ж класы?” На гэтае падлеткавае пытанне адрэагаваў дзядзечка з Міністэрства адукацыі: “Прынята дзяржаўная праграма па ўкараненні беларускай мовы ў навучальных установах…” Наступствы гэтага ўкаранення яскрава бачныя на раскладзе маёй маленькай пляменніцы.

Да чаго прыводзіць такое “ўкараненне”? Неяк на факультэце журналістыкі здавалі іспыты па беларускай літаратуры. І адна дзяўчына — адказвала перада мной — ну ўвогуле не мела паняцця пра творчасць пісьменніка Максіма Гарэцкага, якога бальшавікі забілі за тое, што любіў Беларусь. Выкладчыца, вельмі добрая, прафесар, падумала: “А ну яе. Пастаўлю самую нізкую адзнаку, але экзамен залічу”. І пытаецца ў дзяўчыны: “А калі пачалася Першая сусветная вайна?” Дзяўчына пачырванела і выціснула з сябе, што ў 1917 годзе (на тры гады прамахнулася). А дзеўка, дарэчы, скончыла бюджэтнае аддзяленне ўніверсітэта і сёння ў сябе ў раёне займае высокую пасаду. І таксама, відаць, будзе “ўкараняць” мову.

Чаму наша моладзь, будзем шчырымі, не вызначаецца патрыятызмам і веданнем гісторыі? Усё проста. Таму што ў школе іх не навучылі паважаць сваю мову. А мова — гэта маяк, без якога пачынаецца дэзарыентацыя.

І калі ў маім горадзе адзначаюць нейкае масавае свята, і наша моладзь збіраецца ў кучкі, я не магу знаходзіцца на такіх мерапрыемствах. Мацюк-перамацюк, натоўпы п’яных… І спытайцеся ў іх: “А што тут адзначаюць і чаму адзначаюць менавіта сёння?”

Гэта моўная, а значыць, і патрыятычная дэзарыентацыя прыводзіць да таго, што пры выпадку кожны малады чалавек пераўтвараецца ў патэнцыйнага юду. Духоўнага стрыжня няма, а значыцца — няма матывацыі адстойваць нейкія ідэалы, кіравацца імі.

Калі я гляджу на тое, як людзі, якія — кожны на сваім месцы — павінны несці адказнасць за развіццё нацыянальнай мовы, няўважліва да яе ставяцца, я не магу за гэтым спакойна назіраць.

Хацелася б звярнуцца да тых, хто займаецца выхаваннем дзяцей. Калі вы хочаце пакінуць у гісторыі станоўчы след і не быць статыстамі, павярніцеся тварам да нацыянальнай мовы.

І паверце: гэта ў многім умацуе вас і вашых вучняў. На выхадзе куды больш людзей будзе вас паважаць, а выхаванцы скажуць: “Дзякуй, што вы зрабілі нас больш моцнымі і паказалі, дзе знаходзіцца маяк…”

Тэгі:


13 Responses to ““Укаранім беларускую мову…””

  1. 1. святка Says:

    Змест таго, каб уводзіць яшчэ адну гадзіну ангельскай-нямецкай-іншай мовы, увялі б дадатковы урок беларускай…
    …нашай мовы…

  2. 2. kazalupЪ Says:

    Дзякуй спадару Валошыну за тое, што сэрдца у яго баліць за мову….

    Але ня дай Божа Такіх настаўнікаў як у “Нашай Ніве”!
    Там не спыняецца ганебнае “СЛОВАЎТВАРЭННЕ” нягоднікамі з беларасейскай “Нашай Нівы”!
    усё прыдумляюць і прыдумляюць новыя словы, якія калечаць Родную Мову, так у №36 ад 22 верасня ёсць артыкул “Грашовыя пераказы па новых правілах”. Слова “ПЕРАКАЗЫ”, гэта у перакладзе з беларасейскай “ПЕРАВОДЫ”. Калі слова пераводы маё этымалагічнае паходжанне ад слова “вадзіць”, то ад чаго паходзіць [i]пераказ[/i]?!
    У спадара Валошына, які часта піша пра бокс, можна сустрэць новае для беларускай мовы слова “двубой” (этымалагічнае паходжанне ад “бой дзьвух) слова гэтае хоць і рэжа слых, але утворана правільна! А ад чаго утворана слова “Пераказ”???? Верагодна пходжанне “пераказаў” ад прынцыпу “хай як заўгодна, абы на рускае не падобна”
    Карацей якая на хуй этымалогія… блявузгаюць сабакі шалёныя на беларушчыну, кутаючыся ў скуру авечую…

  3. 3. PAN Says:

    KazalupЪ, вы філолаг?

  4. 4. dyk Says:

    “Гэта моўная, а значыць, і патрыятычная дэзарыентацыя прыводзіць да таго, што пры выпадку кожны малады чалавек пераўтвараецца ў патэнцыйнага юду. Духоўнага стрыжня няма, а значыцца — няма матывацыі адстойваць нейкія ідэалы, кіравацца імі”.

    У кропку! Адсюль і шмат якія праблемы цяперашняй Беларусі і нашага грамадзтва.

  5. 5. dyk Says:

    Этымалогія слова “Укаранім” дарэчы, напэўна, у тым сэнсе, ў якім ужываеўцца ў Беларусі ў дачыненьні да мовы, прыводзіць да слова “кара”…

  6. 6. Kolt Says:

    Не путайте, пожалуйста, общее культурное воспитание и воспитание в рамках национальной культуры. Если ребёнок учится в Беларуси, то он обязан знать литературу и историю, он волен разговаривать на том языке, на котором ему удобно (читай – на том языке, на котором говорят домашние), благо, государством это не запрещено. И, если ребёнок не будет в совершенстве владеть белорусским, то это не значит, что он вырастет чмом и быдлом – а именно это заявление читается у вас.
    А большее количество уроков русского, я думаю, обусловлено тем, что в дальнейшей жизни большинство документов (курсовые, отчёты, заявления и прочая писанина) ведётся на русском и грамотное изложение доводов в заявление на повышение зарплаты, думается, не повредит.

  7. 7. chill@front.ru Says:

    да ну Вас, Kolt, нам про Вас все ясно…

  8. 8. chill@front.ru Says:

    to kazalupЪ:
    а нас у школе вучылі, што “пераказ” гэта “изложение”. можа я, канешне, і забыў нешта ўжо…

  9. 9. kazalupЪ Says:

    to chill@front.ru:
    а нас у школе вучылі, што “пераказ” гэта “изложение”. можа я, канешне, і забыў нешта ўжо…
    ++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++
    Засталося высвятліць якім бокам “пераказ” танчыць з “грашовымі пераводамі” 😉

  10. 10. kazalupЪ Says:

    Што тычыцца укаранення мовы “Западнікамі”, то з іх пункту гледжання:
    1) бел. мова – гэта перш-на-перш такая мова якая не падобна на русскую;
    2) бел.мова=літвінская мова (як пераходны варыянт на некаторы час мову можна абазвць “балтарускай” 🙂 ) ;
    3) усе беларускія народныя песні, прымаўкі, казкі і г.т.д на “трасянцы”, бо, напрыклад у беларускай мове няма прымаўкі “А ГАЎНА ВАМ НА ЛАПАЦЕ!” бо слова лапата не існуе у бел.мове, а “А ГАЎНо НА рудлёўцы!” не гучыць;
    4) і апошні пункт самы галоўны (па настойлівых патрабаваннях куратараў) бел.мова павінна быць беднай, каб тубыльцы не маглі гаварыць (і думаць, каліканешне гэта мова стане “роднай”) пра “тонкія матэрыі”
    Яскравы пыклад гэнай палітыкі “Наша Ніва” першая беларуская газета (як яна сама сябе падае)
    Цытата: НАША НІВА №10/2010 (Інтэрнет-версія “Нашай нівы” http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=35702, захавана арыгінальнае аўтарскае напісанне словаў )

    Расейская культура ў Беларусіі знаходзіцца ў… абсалютна ненатуральным становішчы. З аднаго боку, у Беларусіі дэ-факта склалася расейская дзяржава — у асноўным расейскамоўнае насельніцтва, трывалыя пазіцыі расейскіх і мясцовых расейскіх СМІ, папулярнасць расейскага кінематографа, літаратуры, музыкі. З іншага боку складаецца такое ўражанне, быццам слова „расеец“ ў Беларусіі знаходзіцца пад забаронай.

    Арыгінал: з Regnum-Беларусь http://www.belarus.regnum.ru/news/1256360.html

    Русская культура в Белоруссии находится в… абсолютно неестественном положении. С одной стороны, в Белоруссии де-факто сложилось русское государство – в основном русскоговорящее население, прочные позиции российских и местных русских СМИ, популярность российского кинематографа, литературы, музыки. С другой же складывается такое впечатление, будто слово русский в Белоруссии находится под запретом

    Як кажуць знайдзіце розніцу 😉

  11. 11. Kolt Says:

    chill@front.ru, что же это вам про меня так ясно стало? Слюбезничайте, пожалуйста, разверните свой ответ, а то “нам про Вас” наталкивает на мысль о вашем диссоциативном расстройстве идентичности.

  12. 12. chill@front.ru Says:

    to kazalupЪ:
    ++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++
    Засталося высвятліць якім бокам “пераказ” танчыць з “грашовымі пераводамі” 😉
    ++++++++++
    ды ніякім. я гэта да таго, што і да рускага слова “перевод”, з якога намагаліся (як падаецца) зрабіць кальку, “пераказ” дачынення не мае. бо “перевод” гэта ж будзе “пераклад”, падаецца…

  13. 13. kazalupЪ Says:

    to chill@front.ru:

    ды ніякім. я гэта да таго, што і да рускага слова “перевод”, з якога намагаліся (як падаецца) зрабіць кальку, “пераказ” дачынення не мае. бо “перевод” гэта ж будзе “пераклад”, падаецца…
    ++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++

    У “Нашай Ніве” працуюць беларасейкія нацыяналісты…. якія на мову клалі вялікі “прыбор”
    Калі ўжо Беласі пашанцуе са сваімі нацыяналістамі, якія не за Эуропу, не за Расею, а за Беларусь?!

Leave a Reply