Jan
26
|
тэлефанаваў сёньня “лебядзіны бацька” Ўладзімер Вашкевіч.
распавёў, што быў сёньня ў Ждановічах, там засталося зімаваць 64 вяльможныя птушкі. кажа, што як ударыў мароз, палонка стала замярзаць, цяпер яна зусім маленькая — птушак трэба ратаваць!
у МНС мне сказалі, што гэта ўжо юрысдыкцыя раённай службы — буду заўтра дазвоньвацца да іх.
хто можа — пакарміце птушак, калі ласка!
Пазначце сабе мабільнік Уладзіміра Іванавіча – і дапамажыце: (8.029) 336-98-33. Ён – чалавек з добрым сэрцам, але са звычайнай пенсіяй. Аднаму яму не ўратаваць шляхетных птушак.
КАМЕНТАР СПЕЦЫЯЛІСТА
“Без нас яны загінуць!”
Аляксандр ВІНЧЭЎСКІ, вядомы беларускі арнітолаг:
— Мы, людзі, самі разбэсцілі гэтых птушак, кормячы іх увосень. Вось яны і не паляцелі ў вырай, калі і тут ежа знайшлася. Аднак цяпер яны без нас сапраўды загінуць. І не ад марозу, а ад голаду. Бо калі птушка добра харчуецца, усе працэсы ў арганізме адбываюцца добра – яна сама абароніць сябе ад марозу. Таму сапраўды – давайце падтрымаем іх! Нагадваю, аднак, што лебедзяў нельга карміць чорным хлебам і пярлоўкай – гэта нашкодзіць іх здароўю!..
СХЕМА ДАЕЗДУ
схема вядзе ад праспекту Машэрава, як праедзеце міма Мінск-арэны да кальцавой, можаце арыентавацца па ёй
ГЛЯДЗЕЦЬ СХЕМУ БОЛЬШАГА ПАМЕРУ
пазамінулагодняя самаробная схема. актуальная і цяпер
пазамінулагоднія матэр’ялы на гэтую тэмку чытаць ТУТ, ТУТ і ТУТ
Тэгі: жывёлкі, менск