it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 16


як і ў мінулым годзе, на вадасховішчы Крыніца ў Ждановічах засталіся зімаваць лебедзі і качкі.
сітуацыя не крытычная, відаць, многія людзі па інэрцыі зь мінулым годам езьдзяць іх карміць туды. прынамсі, у мяне ня склалася адчуваньне, што яны галадаюць (а вось на Маякоўскаг рэальнаг галадаюць — чытаць ТУТ).
аднак, калі пры нагодзе заедзеце туды пакарміць шляхетных і ня вельмі птушак — лішнім ня будзе. далей — схема праезду (як змог).


стары сябар! ніжэй — ён жа мінулай зімой (зьлева)

СХЕМА ДАЕЗДУ

схема вядзе ад праспекту Машэрава, як праедзеце міма Мінск-арэны да кальцавой, можаце арыентавацца па ёй

ГЛЯДЗЕЦЬ СХЕМУ БОЛЬШАГА ПАМЕРУ

мінулагодняя самаробная схема. актуальная і цяпер

мінулагоднія матэр’ялы на гэтую тэмку чытаць ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:


6 Responses to “у Ждановічах лебедзі і качкі чакаюць вашай дапамогі!”

  1. 1. Госць Says:

    Не змог утрымаца: спадар Лабадзенка, а на якой мове (дакладней з выкарыстанням якога правапісу) складзена схема????

    Сапраўдная трасянка!

  2. 2. Госць Says:

    Не змог утрымацца: спадар Лабадзенка, а на якой мове (дакладней з выкарыстаннем якога правапісу) складзена схема????

    Сапраўдная трасянка!

  3. 3. labadzenka Says:

    глаўнае, шоб вы даехалі!

  4. 4. Сергей Says:

    Желающим “спасти” птичек рекомендую прочитать небольшую статью, так, для ликбеза:

    http://voicenet.blog.tut.by/2011/02/16/kormit-lebedey-ili-ne-kormit-vot-v-chyom-vopros/

  5. 5. Иван Says:

    Бывае, праўда вочы коле))))))

  6. 6. Зміцер Says:

    чытаў, што качак не варта падкармліваць, бо яны потым самастойна развучваюцца шукаць корм..

Leave a Reply