it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 23

galasy-vorsha

Дыск "Галасы" пры падтрымцы культурніцкай кампаніі "Будзьма!" прэзэнтаваны ў Воршы, у Літаратурным музэі Ўладзімера Караткевіча. Было важна і адказна прэзэнтаваць яго тут, на малой радзіме паэта. На прэзэнтацыі мелі сапраўдны сюрпрыз -- у залі прысутнічала... стрыечная ўнучка Караткевіча!..

0028

Увогуле, нягледзячы на добрае надвор'е, людзей прыйшло дастаткова.

0039

А вось і спадарыня Ганна Казлова-Дунаева, для якой Уладзімер Караткевіч ня толькі славуты пісьменьнік, але і стрыечны дзядуля!

0049

Сам Уладзімер Сямёнавіч пільна назіраў за хадою прэзэнтацыі

0059

Гурт "Босае сонца" рваў залю на часткі

00610

Баяніст Саша і вакаліст Алесь душа спадабаліся аршанкам -- доўга пасьля не адпускалі, беручы аўтографы і тэлефончыкі

0079

Затым пачалася лоўкасьць рук

0088

І ніякага падману

0098

Аршанскія паэткі аказаліся здольнымі вучаніцамі

0108

Торбачкі ад "Будзьмы" сталі жаданымі падарункамі ў нашых конкурсах "Хто прачытае беларускі верш на памяць"

0117

Ведаеце, дзе самыя прыгожыя дзяўчаты ў Воршы? У школе №20!

0128

Ня верыце? Вось яшчэ пацьвержаньне!.. (Абяцалі, дарэчы, запрасіць на асобную прэзэнтацыю 🙂 )

0137

А галоўнае, што ім апынуўся дужа цікавы дыск "Галасы"!..

Тэгі: