it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 23

літаральна 20 хвілін таму я пачуў дзікі крык за вакном. гляджу — у суседнім доме на маіх вачах дзяўчына вылазіць за парэнчы балкона і, стоячы над зямлёю, пачынае дзіка вапіць некаму ў кватэры: “я прыгну! я прыгну! я прыгну!”

я, натуральна, схапіўся за тэлефон. апэратар міліцыі прыняла мой выклік, я паведаміў нумар дома, паверх, куды выходзіць балкон. чакаю.

дзяўчына, пакрычаўшы, залезла ў кватэру.

праз 18 хвілін (!!!) прыехала машына ДАІ, бартавы нумар 742.

даішнік адчыніў дзьверку ля пад’езда (нават не выходзячы з машыны!!!) і запытаўся ў нейкага бамжа нешта кшталту: у вас тут нехта з вакна скача?

бомж яму, напэўна, адказаў, што не.

даішнік зачыніў дзьверку — і міліцэйская машына зьехала.

заслона.

Тэгі:


7 Responses to “у суседнім доме дзяўчына хоча скокнуць з вакна”

  1. 1. dominik_x Says:

    Не ту страну назвали Гандурас!!!1 Спасатели ёпт.

  2. 2. milka-kotka Says:

    Трэба было сказаць што дзяўчына на балконе маша белчырвонабелым сцягам і крычыць “Жыве Беларусь!!!”. І прыехалі б хучэй, і ў кватэру тую завіталі б 100%

    Зы: Спдар Глеб, у Вас выпадкова ў ЖЖ блогу няма?

  3. 3. labadzenka Says:

    не, няма

  4. 4. milka-kotka Says:

    Шкада, не заўсёды хапае часу пачакаць пакуль пройдуць усе глюкі ТУТу, каб сюды зазірнуць…

  5. 5. labadzenka Says:

    вельмі хутка блог будзе дасяжны па новым адрасе. спадзяюся, там такіх праблем ня будзе.

  6. 6. bacjka Says:

    А мне жалко гаишников: они наверное подумали, что их обманули и ложный вызов…
    Еще наверное пропустили пару потенциальных нарушителей дорожного движения.

    P.S.
    Беларусы, крызиса у нас нет. А я все-таки валнуюсь, што людям трудна жить.. и все так плоха стала, што люди хатят прыгать з крыш. Валнуюсь, валнуюсь..
    Не перажывайте. … Мы вазьмем крэдитов у наших друзей и яны нам памогут. Как-небудь выкрутимся. Мы ж не проста так атдалживаем.. мы атработаем.

  7. 7. sammakser Says:

    Не самый удачный способ для самоубийства… статистики не знаю, но вот случаев при которых люди остаются инвалидами слышал да и видел не мало…

Leave a Reply