it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 27

усе фота — Тацьцяны ГУСЕВАЙ

Я заўжды прыязджаю ў Слуцак як дадому. У вёсцы Бабовішчы пад Слуцкам прайшло маё дзяцінства — тут нарадзілася мая бабуля. Усе летнія вакацыі ў школе я праводзіў разам зь ёй тут. Штовыходныя прыязджалі бацькі — і мы ехалі ў горад, у Слуцак. На кірмаш — па прадукты, а таксама прыгледзець якія шмоткі ў школу хадзіць.

У нашых Бабовішчах жыў Зянон Ломаць — тагачасны мэр Слуцку (ці раёну — ня помню), а цяпер старшыня Дзяржкантролю. Але гэта — зусім іншая гісторыя.

І цяпер, едучы чытаць вершы ў Слуцак, я прамінаў знаёмыя вёскі — Вежы, Гацук, Шышчыцы, Грэсак, Ленькі, Вынісцы… Каардынаты, маршруты дзяцінства.

Ведаеце, мяне заўжды бесяць калхозьнікі, якія прыязджаюць у Менск кожны са свайго мястэчка — і стараюцца стаць “очань гарадзкімі”, “мінчанамі”, “жыцялямі сталіцы”.

Я нарадзіўся ў Менску, мае бацькі таксама нарадзіліся ў Менску, аднак я заўжды падкрэсьліваю, што многае, вельмі многае ўва мне — з Бабовішчаў. З тае хаты і таго выгану, тых вогнішчаў, ракі і сажалак, таго лесу, тых дрэваў і камянёў, ад тых старых і мудрых людзей.

Слуцакі — не такія, яны людзі з гонарам. Яны любяць казаць “У Мінску ўсё па-сьвінску,а ў Слуцку ўсё па-людзку”.

Мы зь Яўгенам Валошыным былі проста зачараваныя слуцакамі. У гімназіі №1 паслухаць нас прыйшлі больш за 80 чалавек, у раённай бібліятэцы — больш за 130. Дзеці расказвалі на памяць вершы, сьпявалі песьні. Дарослыя чульліва слухалі.  Ніхто нікога не прымушаў прыходзіць на сустрэчы.

Я глядзеў на гэтых цудоўных дзетак і жадаў ім аднаго — вучыцца, набірацца розуму, сталець і мужнець. Дурных у нас і так хапае.

Гімназія №1

Слуцкая раённая бібліятэка

Ці торба, ці хвартух?..

Валошын сьпяваў песьні

А дзяўчаты здымалі Валошына на мабільнікі

Чароўная бібліятэкарка на разьвітаньне падаравала нам кнігу “Памяць. Слуцкі раён”

На сустрэчах, якія адбыліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” было прэзэнтавана факсымільнае выданьне “Маладзіка над стэпам” Рыгора Барадуліна.

Тэгі:


3 Responses to “У Слуцку ўсё па-людзку”

  1. 1. Ася Паплаўская Says:

    малайцы!

  2. 2. Khavansky Says:

    Дзякуй, Глеб! Усё было цудоўна!

  3. 3. dyk Says:

    Цікава. Малайца!
    пс А дзе (ці калі?) будзе распаведзена “зусім іншая гісторыя” пра земляка?

Leave a Reply