it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 05

Першы канцэрт у новым памяшканні даў гарадскі камерны аркестр.

перадрук з Еўрарадыё

Больш за год знаходзіўся на рэканструкцыі былы касцёл Святога Карла Барамея, у якім месціцца пінская гарадская канцэртная зала. Напярэдадні дня гораду будаўнікі скончылі сваю працу, і барочны помнік архітэктуры XVIII стагоддзя паўстаў ва ўсёй сваёй красе.

Акрамя будынку касцёла капітальны рамонт зрабілі і ўнутры самой канцэртнай залы — яна стала больш светлай і ўтульнай для наведвальнікаў і артыстаў. Праўда, аматарам арганнай музыкі давядзецца крыху пачакаць: усталяваць гэты музычны інструмент пакуль не паспелі.

Цікава, што раней касцёл святога Карла Барамея належаў манаскаму ордэну камуністаў. У Пінску знаходзілася адзіная ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім місія гэтага ордэну.

Тэгі:


Leave a Reply