it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 12

001

Прычына традыцыйная — “аварыйны стан”. Як мне падаецца, найперш аварыйны стан мазгоў нашых чыноўнікаў.

Упраўленьне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі пры Міністэрстве культуры ў курсе. Я сам затэлефанаваў туды і паведаміў, што заўтра зраніцы плянуецца знос гэтага будынка —  гэта пацьвердзіў інжынэр будтрэсту.

Спачатку чыноўніца охала-ахала і казала, што “ня можа быць”. Пасьля прызналася — і сказала, што яны дазволілі грохнуць гэты будынак. Пасьля апамяталася і ўжо пачала казаць, што не дазвалялі. І нават паабяцала “заўтра выпісаць прадпісаньне” каму трэба, каб пакуль не руйнавалі. Я пастараўся патлумачыць, што пакуль іхнае прадпісаньне дойдзе, будынка ўжо ня будзе. І склалася адчуваньне, што яе гэта ня моцна кранула.

Так бывае, калі ідзе спрэчка інвэстараў і гісторыі. У горадзе-героі Мінску перамагаюць інвэстары. Так бывае, калі ідзе спрэчка хабараў і сумленьня. У час крызісу грошы відавочна важнейшыя.

Так бывае, калі тваім горадам і тваёй спадчынай на ўсіх узроўнях распараджаюцца інтэлігенты ў першым пакаленьні, для якіх перабрацца з іхных цыцкавічаў у сталіцу — найвялікшае дасягненьне ўсяго жыцьця. І пляваць ім, па вялікім рахунку, на нейкія там старыя домікі. Галоўнае, што батарэі грэюць і заробак своечасова даюць. Я люблю ўсю нашую Беларусь, кожны яе куточак і жыхароў. Але каб любіць і адчуваць горад, трэба ў ім нарадзіцца.
Дом, які, магчыма, руйнуюць у гэтыя хвіліны, унесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На старонцы 606 чорным па белым чытаем ягоны шыфр — 711Е000001 (фота Сьпісу — ніжэй).

Аднак пры занурэньні ў Сьпіс, бачым, што некаторых дамочкаў з яго ўжо няма — а некаторыя “адноўленыя” ў выглядзе нізкаякасных муляжоў.

Ці веру я, што дом удасца нейкім чынам уратаваць? Што ўдасца спыніць гэтых бандытаў?

Як паказвае практыка, злодзея спыніць толькі куля. Аднак хай не пераймаюцца — у самай стабільнай краіне сьвету гэта, дзякуй Богу, малаверагодна.

Але ці застаюцца такія рэчы беспакаранымі?

Няхай людзі, якія падпісваюць дакумэнты на зьнішчэньне нашай спадчыны, спытаюць у былога мэра Менску Міхаіла Паўлава, як ён сябе адчувае.

002

003

А вось так, дзеці, выглядаюць беларускія рэстаўратары

004

005

Старонка з Дзяржаўнага спісу, дзе ў комплексе “Гістарычны цэнтр г. Мінска” ёсьць і будынак па Рэвалюцыйнай 24а

006

007

008

009

010

011

Тэгі:


5 Responses to “У Менску зараз руйнуюць дом XVIII-ХІХ стагодзьдзяў”

  1. 1. Kubl Says:

    Цікава, колькі трэба баксануць, каб замахнуцца на Мірскі замак? Можна ж, думаю.

  2. 2. :-) Says:

    якая спадчына? аб чім вы говоріте? в городе мало автостоянок і магазінов! а эті старцы?- кому оні нужны?- сыплются і мешают спокойно жіть! і ешо в ніх вбухівай столько денег- можно целый паркінг построіть і на дачу не хватіт- так что лучше новое зданіе і новая дача в боровой!

    тое што будынак знясуць можаце нават не сумнявацца і выяўлены жывапіс не дапаможа. бо існуюць зусім іншыя каштоўнасці. калі дазволілі замест прадаўжэння пасеўдагістарычнай забудовы першага пускавога комплексу пачаць будаваць зусім іншую “архітэктуру”, дык там нейкая будыніна якую давялі да самагубства а прасцей кажучы да аварыйнага стану не стане памехай. і потым сп. аўтар Дулевіч будзе пісаць які прыгожы будынак у класіцыстычнай стылістыцы сярэдзіны 19 ст. ён спраектаваў (хочацца адразу запытацца хто яго вучыў гісторыі архітэктуры і ў якой краіне?). мне асабіста пасля гэтага нават брыдка вітацца са сваім аднакурснікам з якім я правучыўся ў тэхнікуме і ўніверы- адным з аўтараў пазорнага праекта новай нямігскай гаргарыны бо за гады навучання таксама нічога не зразумеў, нават элементарнай прафесійнай этыцы. не здзюўлюся калі наступным будзе будынак на Свабоды 15 дзе збіраюцца зрабіць галерэю мастака Савіцкага ў інтэр’ерах з выяўленымі роспісамі Я.Дамеля. а буданак таксама ў аварыйным стане- побач быў збудаваны комплекс “Успаміны аб Нямізе” што ўжо некалькі год стаіць пустым..

  3. 3. labadzenka Says:

    мяркую, што за вашы грошы ўпраўленьне па ахове спадчыны прызнае аварыйным і нягодным абсалютна любы стары будынак.

  4. 4. :-) Says:

    упраўленне па ахове тут асабліва ні пры чым, а вось прызнае навукова-метадычная рада на падставе дадзеных агляду канструкцый. і як раз на гэтым узроўні магчыма махлярства. асабліва добра праходзіць трэці варыянт:

    варыянт 1. вінавата рада і інвестар.
    рада усё ведае пра махлярства але маўчыць, нават калі будынак можна выратаваць за кошт прыватнага інвестара. але есць цьск з боку інвестара. таму пры любым раскладзе робіцца ўсё як трэба.

    варыянт 2. вінавата рада, інвестар і праекціроўшчык.
    рада ўсё ведае, праекціроўшчык робіць даследванне і падтасоўвае рэзультаты пад ціскам інвестара.

    варыянт 3. вінавата рада, інвестар і ўладальнік.
    рада ўсё ведае, праекціроўшчык таксама ведае пра махінацыі і робіць даследванне, але інвестар з дапамогай уладальніка даводзіць будынак да аварыйнага стану каб вынікі тэхнічнага стану не выклікалі сумненняў. пры гэтым праекціроўшчыкам або напляваць што робіцца або іх некалькі штук і кожны не ведае што робіць іншы.

  5. 5. Мiкалай Says:

    навучылiся ад спадара Лужкова

Leave a Reply