it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 25

Злачынства зьдзейсьнілася 26 траўня 1989 года

Год таму журфак БДУ пераехаў у шыкоўны новы корпус на Кальварыйскую. Але да гэтага немаведама колькі год будучых журналістаў рыхтавалі ў будынку па вуліцы Маскоўская,15. Асабіста я адвучыўся там тры з паловай гады. Будынак быў стары, цесны для такога вялікага факультэта, але ў ім прысутнічала нейкая своеасаблівая студэнцкая аўра, аўра здачаў, пераздачаў, вучобы й каханьня. А яшчэ там ніколі не працаваў ліфт. Дакладней, ніхто не памятаў, каб ён некалі працаваў увогуле. Праз гэта на кожным Дні першакурсьніка не абыходзілася бяз жарта на тэму журфакаўскага ліфта. Чаму ж ён не працуе насамрэч, ніхто ня ведаў. Я асабіста думаў, што не ўключаюць, каб нікому не было крыўдна — бо людзей вельмі шмат, і ўсё адно на тым ліфце не праедзешся асабліва. А можа, проста зламаўся калісьці, а рамантаваць — не рамантавалі.

Але некалькі дзён таму, праглядаючы навіны ў інтэрнэце, я выпадкова зачапіўся за адзін радок. Навіна датычылася 70-гадовых дзядоў, якія некага забілі дваццаць год таму, а некага зараз — іх злавілі і далі па 25 год турмы.

Дык вось, у навіне паведамлялася, што “Во втором убийстве 26 мая 1989 года обвинялся один Насибуллин. В Минске в филиале БГУ по улице Московская в лифтовой кабине он застрелил из обреза малокалиберной винтовки молодого мужчину – слушателя курсов повышения квалификации с целью хищения находившихся при нем денежных средств”.

Вельмі верагодна, што “філіял БДУ на Маскоўскай” — і ёсьць наш журфак.

Калі так, дык я даведаўся, чаму ліфт ніколі не працаваў — пасьля такой бяды яго, напэўна, вырашылі не запускаць болей.

Тэгі:


6 Responses to “у ліфце журфака забілі чалавека”

  1. 1. Беляева Says:

    охо!!!
    вот это да!…..
    я в шоке….
    интересно, а старожилы преподы занли об этом?..

  2. 2. umpirovich Says:

    По моей информации, это было в лифте РИВШа.

  3. 3. morsya Says:

    вот-вот, ривш тоже БГУшный

  4. 4. olg Says:

    вот оно что…
    а на кальварии кто-то уже рассказывал, что одного строителя во время стройки на четвертом этаже не досчитались..

  5. 5. паўлік Says:

    глеба, гэта было ў інстытуце павышэння кваліфікацыі пры бду (так раней называўся ривш), што знаходзіўся ў журфака за сьценкай. таму і “слухач курсаў павышэння кваліфікацыі”.

    у 1989 годзе мой бацька працаваў у іпк…

  6. 6. labadzenka Says:

    ну вось, разьвянчалі маю вэрсыю пра журфакаўскі ліфт… загадка так і застаецца загадкай.

Leave a Reply