it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 02

Усталяваны 29 лістапада, ён прастаяў усяго тры дні.
Перадрук з Еўрарадыё 02.12.2012 21:43

Фота: svaboda.org

Пра тое, што крыж знік, Еўрарадыё паведаміў старшыня беларускай філіі міжнароднага таварыства “Мемарыял” Уладзімір Раманоўскі. Крыж быў усталяваны тры дні таму пры ўдзеле Уладзіміра Раманоўскага, палітвязня савецкіх часоў Сяргея Ханжанкова і грамадскай актывісткі Ганны Шапуцькі, ініцыятаркі змагання супраць “Бульбаш-хола”.

Гэта ўжо другі выпадак, калі крыж знішчаецца ці знікае. Першы раз памятны знак афіцэрам польскага войска з’явіўся ў Курапатах 29 кастрычніка і быў скрадзены на наступны дзень. Адзін з ініцыятараў усталявання, даследчык Курапатаў Ігар Кузняцоў звінаваціў у гэтым актывістаў КХП-БНФ, якіх заспеў на месцы. Аднак актывісты патлумачылі тады, што самі ўбачылі ўжо месца без крыжа і проста вырашылі прыбраць яго.

Ініцыятыва па ўсталяванні такога знака сустрэла крытыку з боку некаторых людзей, бо дакладна невядома, ці пахаваныя ў Курапатах забітыя бальшавікамі польскія афіцэры. Цяпер актывісты рыхтуюцца ўсталёўваць крыж у трэці раз.

Тэгі:


One Response to “У Курапатах зноў скралі крыж польскім афіцэрам”

  1. 1. Янка Says:

    Па гэтаму пытанню я падтрымліваю шаноўнага З.Пазняка. Давайце на усіх могілках паставім такія крыжы, бо не вядома ці захаваны і на іх польскія жаўнеры. Гэта усё выглядае нібыто некія сілы жадаюць да Курапатаў “прымазацца”, некія рускамоўныя даследнікі з расейскімі прозвішчамі ставяць у Беларусі крыжы польскім жаўнерам. Па меншаму гэта вымушае задумацца. Алеж гэта мае ІМХО.

Leave a Reply