it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 24

у гэту гадзіну на вуліцах толькі
таксоўкі й паліцыя
нават бігборды паціху кімараць у шапкі
трэба купіць муміё
а яшчэ пагаліцца
каб ты наранак свае
не падрапала лапкі

хтосьці ў вакне спакушае каханку,
хтосьці — каханага
нехта чакае дзевятай — званіць у амэрыку
мазы і газы чысьцяць асфальт ад
пячэньня аўсянага
каб а дзевятай чыноўніца не
закаціла гістэрыку

дома фатэль, інтэрнэт і выдатная кава
хтосьці за сьценкай упарта друкуе шпаргалкі
а ў мяне ў пакоі заўсёды цікава
хоць тут няма ні чырвонай, ні жоўтай міргалкі

Тэгі:


Leave a Reply